Ганс Мемлінг
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганс Мемлінг (ням.: Hans Memling, нідэрл.: Jan van Mimmelynghe, лац.: Johannes Memmelinc або Memlinc; 1433/1435, Зелігенштат — 11 жніўня 1494, Бругэ) — нідэрландскі жывапісец. З'яўляецца буйнейшым мастаком ранняга нідэрландскага Адраджэння.[3]
Ганс Мемлінг | |
---|---|
ням.: Hans Memling | |
| |
Імя пры нараджэнні | Hans Memling |
Дата нараджэння | 1433/1435 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 жніўня 1494 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч мастацтваў, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Мастацкі кірунак | фламандская школа |
Уплыў | Рагір ван дэр Вейдэн |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ураджэнец Гесэна. Вучыўся, магчыма, у Рагіра ван дэр Вейдэна; зведаў уплыў яго і Яна ван Эйка. З 1465 працаваў у Бругэ, дзе ёсць музей яго імя.
У творчасці Г. Мемлінг спалучаў познагатычныя і рэнесансныя рысы.[4] Ужо ў ранніх яго работах відавочна імкненне надаць сакральным тэмам узвышаны сэнс, а ўсяму зямному — ідэальную прыўзнятасць.[3]
Значную колькасць твораў жывапісца складаюць невялікія па памерах кампазіцыі апавядальнага характару, у якія ён часта ўводзіць выявы людзей, не звязаных з асноўным сюжэтам («Алтар Адрыяна Рэйнса», 1480; «Страсці Хрыстовы», каля 1470; «Сем радасцей Марыі», каля 1480; «Дабравешчанне», каля 1482). Мастак выканаў многа партрэтаў — як самастойных твораў, так і выяў данатараў. Так, у рабоце «Алтар Марціна ван Ньювенхове» на адной створцы ён піша Марыю з дзіцём, а на другой — заказчыка твора. Жывапіс дыпціха вызначаецца асаблівай светланоснасцю, а фарбы — падкрэсленай гучнасцю, што дазваляе перадаць ідэальны ў сваёй чароўнасці твар мадонны, жыццёвую рухомасць фігуры ван Ньювенхове.
Звяртаўся да адлюстравання аголенай натуры, пейзажа, анімалістычных матываў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.