Пе́ткавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Петкавічы.

Хуткія факты Петкавіцкі сельсавет, Краіна ...
Петкавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Баранавіцкі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Петкавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 26 чэрвеня 2013
Насельніцтва (2009) 612
Часавы пояс UTC+03:00
Закрыць

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Галынкаўскі сельсавет у складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Галынка. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 20 мая 1957 года ў склад сельсавета з Паланечкаўскага сельсавета перададзена вёска Задзвея[1]. 14 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Паланечкаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Бараціна, Дудзічы, Ішкалдзь і Петкавічы), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Савічы, сельсавет перайменаваны ў Савіцкі сельсавет[2]. У 1962 годзе ў склад сельсавета з Вольнаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Паланечка, Рэпічы, Серамовічы, Шчарбовічы і пасёлак Паланечка), наўзамен у склад Вольнаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Верхняе Чэрніхава, Галынка, Ліхасельцы, Нагорнае, Ніжняе Чэрніхава, Цішкоўцы і Чэрніхава)[3]. З 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Савіцкага сельсавета было 10 населеных пунктаў[4]. 21 ліпеня 1986 года сельсавет перайменаваны ў Петкавіцкі, яго цэнтр перанесены ў вёску Петкавічы. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет быў скасаваны, усе населеныя пункты — Бараціна, Дудзічы, Ішкалдзь, Петкавічы і Родкавічы былі далучаны да Крошынскага сельсавета[5].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 612 чалавек[6], з іх 66,7 % — беларусы, 30,9 % — палякі[7].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.