Ліхасельцы (Баранавіцкі раён)
вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліхасе́льцы[2] (трансліт.: Lichasieĺcy, руск.: Лихосельцы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчаны за 28 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск, каля аўтадарогі Брэст — Мінск.
Вёска
Ліхасельцы
| ||||||||||||||||||||||||
У 1897 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, карчма, кузня.
У 1905 годзе тут адбылося хваляванне сялян, якія самавольна секлі памешчыцкі лес. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Чэрніхаўскай, са снежня 1925 года ў Вольнаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 34 вяскоўцы.
Да 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Савіцкага сельсавета[3].
На мясцовых могілках пахаваны сакратар былога Галынкаўскага сельсавета В. В. Калоша, якога забілі бандыты ў 1948 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.