Крошынскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Кро́шынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Крошын.
Крошынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Баранавіцкі раён |
Уключае | 24 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Крошын |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 641 |
Плошча | 194,8 км² |
|
|
Часавы пояс | +2 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 8 населеных пунктаў[2].
19 мая 1986 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мядзеневіцкага сельсавета. 19 студзеня 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Падлясейскага сельсавета.
26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучаныя ўсе населеныя пункты — Бараціна, Дудзічы, Ішкалдзь, Петкавічы, Родкавічы — скасаванага Петкавіцкага сельсавета, а таксама вёскі Адахаўшчына, Гірава, Дубава, Заброддзе, Лаўрынавічы, Якімавічы скасаванага Каўпеніцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1992 чалавекі[4], з іх 85,9 % — беларусы, 7,2 % — палякі, 5,1 % — рускія, 1,3 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 2641 чалавек[6].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.