від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Гайнік іржавы[3], Гайнік цёмна-чырвоны (Epipactis atrorubens) — від кветкавых раслін роду Гайнік (Epipactis) сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Гайнік іржавы | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Epipactis atrorubens Hoffm., Besser, 1809 | |||||||||||||||||||
|
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 60 см, са шчыльным, прамым, у верхняй частцы густа пакрытым пухам сцяблом, часам лілова-фіялетавага колеру. Карэнішчы скарочаныя, тоўстыя; 5—9 авальных завостраных жорсткіх лістоў. Суквецце — аднабокая гронка, даўжынёй да 20 см.
Лісце яйкападобна-падоўжанае, ліловага колеру. Цёмна-чырвоныя, паніклыя кветкі без шпорца, з сэрцападобнай губой з пахам ванілі. Лісточкі калякветніка і кветаножкі пакрытыя пухам. Губа прыстасаваная для апылення насякомымі з кароткімі хабаткамі.
Сустракаецца ў Еўропе, Заходняй Сібіры, Малой Азіі, Іране. На тэрыторыі Расіі расце ў еўрапейскай часткі, на Каўказе, у Заходняй Сібіры.
III (R) катэгорыя, рэдкі від (па іншых дадзеных II (V) катэгорыя, від, колькасць якога скарачаецца) [4]. Унесены ў Дадатак II да Канвенцыі СІТЕС.
Занесены ў Чырвоныя кнігі Сярэдняга Урала (1996), Курганскай вобласці, Ніжагародскай вобласці, Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі, рэспублікі Башкартастан, рэспублік Марый Эл, Чувашыя, Комі (1998), Беларусі. У зводку «Рэдкія і знікаючыя расліны Сібіры» (1980).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.