From Wikipedia, the free encyclopedia
ААТ «Газпрам» — расійская газаздабыўная і газаразмеркавальная кампанія, найбуйнейшая кампанія ў Расіі (па даных часопіса «Эксперт»)[5], найбуйнейшая газавая кампанія свету, валодае самай працяглай газатранспартнай сістэмай (больш 160 000 км)[6]. Лічыцца сусветным лідарам галіны[7]. Паводле спісу Forbes 2000 (2010 год), «Газпрам» па выручцы займае 24-е месца сярод сусветных кампаній[8]. Паводле рэйтынгу Fortune Global 500, па выніках 2009 года «Газпрам» стаў самай прыбытковай кампаніяй у свеце, апярэдзіўшы амерыканскую Exxon Mobil, заняўшы пры гэтым 50-е месца па агульным аб’ёме выручкі[9]. Кампанія займае агульнае 22 месца ў Fortune Global 500[10] (2009 год).
Поўнае фірменнае найменне — Адкрытае акцыянернае таварыства «Газпрам»; папярэдняя назва — Расійскае акцыянернае таварыства «Газпрам». Зарэгістраваныя таварныя знакі і знакі абслугоўвання — Газпром (ГАЗПРОМ) і Gazprom (GAZPROM)[11]. Штаб-кватэра — у Маскве.
5 чэрвеня 2018 г. суд у Нідэрландах арыштаваў долі ў галандскіх даччыных кампаніях «Газпрама» па пазове «Нафтагаза Украіны». Арышт накладзены для выканання лютаўскага рашэння Стакгольмскага арбітражу аб спагнанні з расійскай кампаніі больш за 2,5 млрд долараў ЗША кампенсацыі за недапастаўкі «Газпрамам» узгодненых аб’ёмаў газу для транзіту[12].
Акружны суд Амстэрдама заблакаваў 100% акцый кампаніі South Stream Transport BV, якая адказвае за будаўніцтва і ўпраўленне «Турэцкага патока». Гэта зроблена ў сувязі з разглядам справы «Газпрома» праз перадачу названых акцый кампаніі «Трансгаз Краснадар»[13].
Няпоўны спіс паводле краін[14]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.