Расійска-беларускі энергетычны канфлікт (2006)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Расійска-беларускі энергетычны канфлікт пачаўся ў снежні 2006 года, калі «Газпром» абвясціў канчатковы варыянт кошту на прыродны газ для Рэспублікі Беларусь у памеры $105 за 1000 м³. Прычым 75 долараў падлягаюць аплаце грашыма, а астатнія 30 Беларусь мела бы права аплаціць акцыямі «Белтрансгаза», які быў ацэнены ў 5 мільярдаў долараў.
27 снежня старшыня савета дырэктараў «Газпрама» Аляксей Мілер прыстрашыў у выпадку адсутнасці кантракту да канца 31 снежня 1 студзеня ў 10:00 па маскоўскім часе адключыць Беларусь ад расійскага газу. У адказ Беларусь адмаўлялася падпісаць кантракт на транзіт газу ў Еўропу па сваёй тэрыторыі. Еўрапейскія спажыўцы асцерагаліся, што адбудзецца паўтор расійска-ўкраінскага газавага канфлікту, аднак пасля 3 дзён перамоў 31 снежня, калі да новага года заставалася 2 хвіліны, кантракт на пастаўку і транзіт газу на 2007 год быў падпісаны.
На наступны дзень урад Расіі ўвёў мыту на экспарт нафты ў Беларусь, бо Беларусь на працягу 9 гадоў не плаціла Расіі дамоўленую частку выручкі ад перапродажу таннай расійскай нафты. 3 студзеня Беларусь увяла ўласную мыту на транзіт нафты ў памеры 45 долараў за тону. Расія назвала гэтае дзеянне «парушэннем двухбаковых дамоўленасцяў» , у тым ліку і таму, што падобная мыта з’яўляецца ўнікальнай у сусветнай практыцы, у якой транзітныя грузы, якія не выраблены і не спажыюцца ў краіне, мытамі не абкладаюцца. Увечар 6 студзеня Расія запатрабавала ад беларускіх улад адмяніць «незаконна ўведзеныя» мыты, абяцаўшы ў выпадку адмовы прыняць «адэкватныя» меры . 7 студзеня паступіла афіцыйная адмова з Мінску .
Раніцай 8 студзеня Польшча заявіла аб тым, што па нафтаправоду «Дружба» перастала паступаць расійская нафта . Днём кіраўніцтва кампаніі «Транснафта» заявіла, што падача была спыненая па іх ініцыятыве, бо, паводле іх словаў, меў месца незаконны адбор нафты на тэрыторыі Беларусі. Па словах генеральнага дырэктара кампаніі Сямёна Вайнштока, з 1 студзеня Беларусь несанкцыянаваным чынам адабрала з экспартнага трубаправода 79 тысяч тон нафты.
10 студзеня адбылася тэлефонная гутарка Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным, пасля чаго ў ноч 11 студзеня Беларусь адмовілася ад экспартных мыт. Той жа ноччу па нафтаправодзе «Дружба» быў адноўлены транзіт нафты ў Еўропу. 11 студзеня старшыня ўраду Беларусі Сяргей Сідорскі прыбыў у Маскву, дзе правёў перамовы з расійскім калегам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.