Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дружба — сістэма магістральных нафтаправодаў. Пабудаваная ў 1960-я гады для транспартавання нафты з Волга-Уральскай нафтагазаноснай правінцыі ў краіны Усходняй Еўропы.
Дружба | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | кастрычнік 1964 |
Краіна | |
Кошт | 400 000 000 ₽ |
Аператар | Transneft[d], Гомельтранснафта Дружба, UkrTransNafta[d], PERN SA[d], Transpetrol AS[d], MERO ČR[d] і MOL Magyar Olaj- és Gázipari Nyrt.[d] |
Даўжыня |
|
Дыяметр | 1 020 міліметр |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маршрут нафтаправода праходзіць ад Альмецьеўска (Расія) праз Самару, Бранск да Мазыра, затым разгалiноўваецца: паўночны ўчастак (па тэрыторыі Беларусі, Польшчы, Германіі, Латвіі і Літвы) і паўднёвы (па тэрыторыі Украіны, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі).
У сістэму ўваходзіць 8900 км трубаправодаў, 45 помпавых станцый, 38 прамежкавых помпавых станцый, рэзервуарныя паркі, якія змяшчаюць 1,5 млн м³ нафты. Па нафтаправодзе ў краіны «далёкага замежжа» штогод экспартуецца 66,5 млн т, у тым ліку па паўночнай галіне — 49,8 млн т.
У сувязі з планамі будаўніцтва БТС-II паўночная галіна хутчэй за ўсё не будзе выкарыстоўвацца як частка «Дружбы». У той жа час, існуюць праекты па выкарыстанні галіны ў якасці працягу нафтаправода Адэса-Броды для экспарту нафты праз балтыйскія парты ці ў рэверсным рэжыме для паставак нафты ў Беларусь праз тэрміналы Бутынге і Вэнтспілс.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.