From Wikipedia, the free encyclopedia
Гадзілавічы — археалагічны помнік, курганны могільнік радзімічаў каля в. Гадзілавічы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. За 1,5 км на паўночны захад ад вёскі, на левым беразе р. Дняпро. Датуецца X — XII ст. Захавалася каля 100 (было каля 400) паўсферычных насыпаў вышынёй 0,5 — 2 м, дыяметрам 5 — 12 м. Вядомы з 1873. Абследавалі ў 1892 М. В. Фурсаў і С. Ю. Чалоўскі, даследавалі ў 1930 А. М. Ляўданскі, у 1964 Г. Ф. Салаўёва, у 1981 А. М. Плавінскі і В. Н. Рабцэвіч. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце на рытуальным вогнішчы галавой на захад (часам з невялікімі адхіленнямі на паўднёвы захад), у адзінкавых выпадках — на ўсход. Вакол многіх касцякоў выяўлены попельна-вугальныя («вогаенныя») кольцы. Знойдзены нажы, крэсівы, бранзалеты, пярсцёнкападобныя і сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы, фібулы, сярэбраны псеўдавіты пярсцёнак, бронзавыя паясныя кольцы, шматлікія разнастайныя шкляныя (золата- і сярэбрашкляныя бачонкападобныя, зонныя, малінападобныя, бісер) і сердалікавыя пацеркі, вітая грыўня, бразготкі, медныя пярсцёнкі, бронзавыя падвескі-лунніцы, пятлістыя, манетападобныя (некаторыя з выявай галавы быка) падвескі, бронзавыя паясныя накладкі, якія маюць аналагі ў матэрыялах Гняздоўскага некропаля каля Смаленска (Расія). Сярод шматлікіх фрагментаў кругавой керамікі выяўлены 2 цэлыя гаршчкі вышынёй 10 см. На адным з іх лінейны і хвалісты арнамент, у другога на донцы кляймо — крыж у коле.
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 313В000612 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.