From Wikipedia, the free encyclopedia
Галіна Фёдараўна Салаўёва (26 лютага 1922, Іванцееўка, Маскоўская вобласць — 17 верасня 2001) — рускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1953).
Галіна Фёдараўна Салаўёва | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 лютага 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 верасня 2001 (79 гадоў) |
Род дзейнасці | археолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1953) |
Альма-матар |
|
Скончыла ў 1945 годзе Маскоўскі ўніверсітэт. У 1945—1950 і ў 1959—1980 гадах у Інстытуце археалогіі АН СССР. У 1950—1959 гадах інспектар Упраўлення музеяў і аховы помнікаў Міністэрства культуры РСФСР.
Даследавала больш за 150 курганоў на Гомельшчыне і Магілёўшчыне (1962—1970), замак рагачоўскіх князёў XII ст. (Збароў). Адкрыла славянскія пахавальныя помнікі VI—IX стст. (Вароніна, Дзям’янкі), язычніцкае свяцілішча Ходасавічы, выявіла «вогненныя кольцы» ў пахавальным абрадзе радзімічаў (вядомыя раней па летапісах). Удзельнічала ў дыскусіях пра ўплыў балцкага субстрату на культуру радзімічаў. Лічыць, што славяне з’явіліся ў верхнім Падняпроўі ў VI—VII стст. і што значнасць уплыву на іх балцкага субстрату перабольшаны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.