мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Васі́ль Фё́даравіч Су́мараў[1] (нар. 7 снежня 1938, Мінск) — беларускі жывапісец і педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981).
Васіль Фёдаравіч Сумараў | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 7 снежня 1938 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Кацярына Васілеўна Сумарава |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж і нацюрморт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Уплыў на | Ігар Бархаткоў |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў школу і паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча[2]. Скончыў аддзяленне жывапісу[2] Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1965). У 1965—1990 гадах кіраўнік дзіцячай народнай студыі выяўленчага мастацтва пры Палацы культуры тэкстыльшчыкаў у Мінску.
Працуе ў жанры тэматычнай карціны, пейзажа, нацюрморта. Карціны «Вяселле» (1972), «Ноч, у якую зацвіў кактус» (1975), «Сказанне пра Навагрудак» (1976), «Пакаянне» (1990), «Мелодыя» (1996), «Зіма ў Навагрудку» (1998), «Блакітная веранда» (2001).
Дочкі Васіля Сумарава — Дар’я і Кацярына — таксама прафесійныя мастакі-жывапісцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.