Віктар Пятровіч Маркавец (5 жніўня 1947, Докшыцы — 17 верасня 2013) — беларускі мастак-жывапісец.
Віктар Пятровіч Маркавец | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 жніўня 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 верасня 2013 (66 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт і пейзаж |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Уплыў | Язэп Драздовіч |
Член у | |
Прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1971). Вучыўся ў І. Ахрэмчыка. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Удзельнік мастацкіх выставак з 1971 года. Член Беларускага саюза мастакоў (1977). Узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі (1980).
Разам з Марачкіным, Караткевічам, Чарняўскім браў удзел у дысідэнцкай групе беларускай інтэлігенцыі «На Паддашку», належаў да незалежнай суполкі мастакоў «Пагоня». У 1989—1990 гг. у творчай майстэрні Віктара Пятровіча ў старым горадзе на вул. Дзімітрава, прайшла большасць паседжанняў Сойма БНФ «Адраджэньне»[1].
Творчасць вылучаецца адзінствам кампазіцыйнага і колеравага вырашэння і строгай акрэсленасцю малюнка. Маркавец рэканструяваў партрэты знаных дзеячаў беларускай гісторыі і культуры — Уладзіслава Сыракомлі, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і яго дачкі Камілы, бацькоў Якуба Коласа і Янкі Купалы. Стварыў цэлую серыю прац, прысвечаных Кастусю Каліноўскаму.
З 1992 года плённа супрацоўнічаў з паэтам Алесем Разанавым. Першым іх супольным праектам стала серыя з шасці карцін, аб’яднаных назвай «Яйкаквадраты». Потым былі яшчэ «Іствы», «Адваротная сіметрыя». Малюнкі з «Яйкаквадратаў» ляглі ў аснову мастацкага афармлення ўсіх апошніх кніг Алеся Разанава.
Сям’я
Разам з жонкай, мастацтвазнаўцам Таццянай Гаранскай, стварыў у Мінску арткавярню «Добрыя мыслі», якая праіснавала з 2001 па 2012 год (праведзена больш за трыста выстаў творчасці беларускіх мастакоў); збудавалі (1991—2013) у Заслаўі Сабор у імя ўсіх беларускіх святых (асвечаны ў 2013 г.); правялі ў Заслаўі шэраг гісторыка-мастацкіх выстаў, дзе рэканструявалі і аднавілі выявы і вобразы тысячагадовай гісторыі Заслаўя; разам з мастакамі Заслаўя заснавалі ў 2002 годзе Творчае грамадскае аб’яднанне «Мастак», дзе на працягу 11 год Віктар Маркавец быў старшынёй.
Дачка Таццяна Маркавец — мастак ў тэхніцы выцінанкі і саломапляцення, мастацтвазнавец.
Выстаўкі
З 16 снежня 2015 па 10 студзеня 2016 года ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў Мінску адбылася рэтраспектыўная выстаўка твораў жывапісу Віктара Маркаўца «Заслаўе. Жывапісныя імпрэсіі старога горада».[2]
Гл. таксама
Зноскі
- Ускоў, Ю. Віктар Маркавец згарэў за месяц / Юрась Ускоў // Наша Ніва. — 2013. — № 36 (825). — 25 верасня. — С. 12.
- 75 гадоў з дня нараджэння Віктара Маркаўца(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2022. Праверана 17 жніўня 2022.
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.