Remove ads

Віктар Віктаравіч Нямцо́ў[3] (руск.: Виктор Викторович Немцов; нар. 8 верасня 1941, с. Белая Гліна, Краснадарскі край, Расія) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога і манументальнага мастацтва, жывапісец, педагог, прафесар (2019[4], дацэнт з 1991[5]).

Хуткія факты Віктар Віктаравіч Нямцоў, Дата нараджэння ...
Закрыць

Біяграфія

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава ў 1965 годзе[5][6], Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1972 годзе (кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва[7]). Вучыўся ў М. Залознага, Л. Шчамялёва, Г. Вашчанкі[5]. З 1972 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў, з 1995 года загадчык кафедры.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1978 года[5].

Творчасць

Удзельнік мастацкіх выставак з 1968 года. Сярод твораў: габелены «Музыка» ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі (1974—1976, у сааўтарстве з А. Яскіным, У. Ткачовым), «Беларусь — край мой родны» ў рэзідэнцыі прэзідэнта Беларусі (1983—1984), вітражы «Песні Беларусі» і «Поры года» ў Тэатры юнага гледача Беларусі (1978, у сааўтарстве з У. Ткачовым), «Сонечныя кветкі. Флора і фаўна» ў медыцынскім інстытуце (1992—1993), «Старажытная геральдыка гарадоў Беларусі» ў тэхналагічным універсітэце (1993—1994; усе ў Мінску), «Белавежская пушча» ў беларускай урадавай рэзідэнцыі Віскулі ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці (1981—1982), дэкаратыўных рэльефаў. Аўтар жывапісных палотнаў «Успаміны. Дзікі мёд» (1981), «Алегорыя трывогі» (1986), «Бабіна лета» (1990), «Стары млын» (1992), «Каля люстэрка» (1996), «А. Пушкін», «А. Міцкевіч» (абодва 1999), трыпціха «Поры года» (1995), серыі пейзажаў «Па Галандыі і Францыі» (1999). Творам уласцівы гарманічная пластычнасць з рэалістычнай трактоўкай сюжэта, метафарычнасць.

Remove ads

Узнагароды і званні

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads