Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Валянцін Міхайлавіч Гапіенка (нар. 17 чэрвеня 1946, пас. Курганаўка, Барзаскі раён, Кемераўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Валянцін Міхайлавіч Гапіенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 чэрвеня 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прэміі | |
Узнагароды |
У 1963—1965 гадах працаваў рабочым Мостацягніка 811 Мастабуда-5. У 1965—1968 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1968 годзе паступіў у Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут[1], які скончыў у 1973 годзе. 3 1973 года ў Брэсцкім філіяле інстытута «Белдзяржпраект» (цяпер «Брэстграмадзянпраект»), у 1977—1996[1] гадах галоўны архітэктар Брэста[2], начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Брэсцкага гарвыканкама. У 1996—2006 гадах начальнік АКА-4 «Брэстграмадзянпраект», у 1997—2012 гадах галоўны спецыяліст па архітэктуры тэхнічнага аддзела ААТ «Брэстпраект»[1].
З 1984 года член Саюза архітэктараў СССР[2]. Член горадабудаўнічага Савета Брэсцкага гарвыканкама з 1996 года[1].
Асноўныя работы: серыя індывідуальных буйнапанэльных дамоў для Брэсцкага домабудаўнічага камбіната, праект забудовы мікрараёна Усход 3 (усе 1986, у сааўтарстве), інтэр’еры рэстаранаў «Брэсцкае піва» (1977) і «Інтурыст» (1975), Брэсцкі аэравакзал (1986, Дзяржаўная прэмія БССР 1988), праект рэгенерацыі цэнтра Брэста (1985, абодва ў сааўт.)[2], генеральны план г. Брэста (1991—1995)[1]; генеральны план сумесна з інстытутам «БелНДІпраектгорадабудаўніцтва» (1993), эскізны праект з тэхніка-эканамічным абгрунтаваннем свабоднай эканамічнай зоны «Брэст» (1997), дызайн-праекты Лядовага палаца (1999), легкаатлетычнага манежа (2000), кантрольна-прапускнога пункта «Варшаўскі мост» (2002), Палаца спорту «Вікторыя» (2004)[3]
Узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР (1980), Бронзавым медалём ВДНГ СССР (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР у вобласці архітэктуры (1988)[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.