вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктар Іванавіч Семянкоў (26 снежня 1925, в. Гімбатаўка Мсціслаўскага раёна, Магілёўскай вобласці — 22 чэрвеня 2015[2]) — беларускі правазнаўца. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980), доктар юрыдычных навук (1977), прафесар (1979). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Віктар Іванавіч Семянкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 снежня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 чэрвеня 2015[1] (89 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Скончыў Мінскі юрыдычны інстытут (1954). Працаваў народным суддзёй Зэльвенскага раёна (1954—1958). З 1961 года малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1972 года загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1975—1983 гадах сакратар парткама КПБ АН БССР, адначасова загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР.
З 1983 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце і загадчык аддзела Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1996—1997 гадах начальнік Галоўнага ўпраўлення па працы з органамі заканадаўчай і судовай улады Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 1997 года загадчык аддзела Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (са снежня 1999 года Інстытута дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі). З сакавіка 2008 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.
Працы па гісторыі працоўнага права і заканадаўства аб ахове працы, наглядзе і кантролі за захаваннем заканадаўства аб працы. Шэраг работ прысвечаны пытанням дзяржаўнага будаўніцтва, гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Яго працы садзейнічалі павышэнню эфектыўнасці прававых нормаў у галіне рэгулявання працоўных і калектыўна-працоўных адносін. Узначальваў аўтарскі калектыў па падрыхтоўцы і выданню чатырох Каментароў да Працоўнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (2000, 2003, 2005, 2008 гг.), з’яўляўся рэдактарам і сааўтарам пяці падручнікаў «Працоўнае права», удзельнічаў у падрыхтоўцы і публікацыі сямі даведнікаў па працоўным заканадаўстве для насельніцтва. Браў удзел у распрацоўцы канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (1994 г.), іншых нарматыўна-прававых актаў.
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т.л. 13 манаграфій, 5 падручнікаў[3].
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1979), Айчыннай вайны II ступені (1985), «Знак Пашаны» (1971), медалём «За адвагу» (1945), іншымі медалямі. Дзвюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі многіх дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, вышэйшай юрыдычнай прэміяй «Феміда» (2009). Дыпламант штогадовага конкурсу на прыз імя У. Д. Спасовіча (2011). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.