Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктар Іванавіч Скорабагатаў (15 лістапада 1951, Мінск) — беларускі спявак (лірычны барытон), педагог, музычны дзеяч. Заслужаны артыст Беларусі (1982).
Віктар Іванавіч Скорабагатаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лістапада 1951 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак |
Інструменты | вакал |
Прэміі |
Скончыў Беларускую кансерваторыю (1977). 3 1977 саліст Нацыянальнага тэатра оперы Беларусі, адначасова з 1985 выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі. У 1980—1981 стажыраваўся ў тэатры «Ла Скала» (Мілан). 3 1992 мастацкі кіраўнік створанай ім «Беларускай капэлы».
Валодае лёгкім рухомым голасам яркага тэмбру. Адзін з буйнейшых камерных выканаўцаў, рэпертуар якога складаюць больш за 600 твораў айчыннай і сусветнай класікі розных гістарычных і эстэтычных кірункаў. Сярод партый нацыянальнага рэпертуару: Беларэцкі («Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана), Мефістофель («Фаўст» А. Радзівіла, опера адноўлена ў пастаноўцы В. Скорабагатава ў 1999), Бусыга («У пушчах Палесся» А. Багатырова). Іншыя ролі: Ніклаус («Казкі Гофмана» Ж. Афенбаха), Жэрмон («Травіята» Дж. Вердзі), Валянцін («Фаўст» Ш. Гуно), Малатэсуа («Дон Паскуале » Г. Даніцэці), Фігара, граф Альмавіва, Папагена («Вяселле Фігара», «Чароўная флейта» В. А. Моцарта), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Ялецкі, Анегін, Раберт («Пікавая дама», «Яўген Анегін», «Іаланта» П. Чайкоўскага), Маэстра («Маэстра капэла» Д. Чымароза). У 1988—1994 ажыццявіў першы ў беларускім выканальніцкім мастацтве праект з 10 канцэртных праграм «Анталогія беларускай вакальнай музыкі XVI—XX ст.».
З 2005 г. — рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Даследуе старадаўнюю беларускую музыку, творчасць малавядомых беларускіх кампазітараў, у т.л. Я. Тарасевіча. Аўтар кніг па гісторыі беларускага музычнага мастацтва. Галоўны рэдактар серый нотных выданняў: «Музыка старажытных сядзібаў» і «Беларускі гістарычны нотазбор» (з 1995). Мастацкі кіраўнік штогодняга фестывалю «Адраджэнне беларускай капэлы» (з 1991).
З 1985 года выкладаў у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага (пазней Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі): з 1985 па 1987 — выкладчык, з 1987 па 1998 — старшы выкладчык, 1998—2003 — дацэнт, з 2003 па 2009 — прафесар кафедры сольных спеваў. З 2010 — прафесар кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу вакалістаў (Мінск), Міжрэспубліканскага конкурсу вакалістаў (Талін), Усесаюзнага конкурсу маладых выканаўцаў савецкай песні (Рыга; усе 1976), Усесаюзнага конкурсу імя М. Глінкі (1979; Талін), дыпламант Міжнароднага конкурсу вакалістаў (1980, Парыж), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі (1999), Дзяржаўная прэмія Беларусі (1990).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.