(пам. 1679) генеральны староста жамойцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктар (Віктарын) Канстанцін Млечка (? — да 23 чэрвеня 1679) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Генеральны староста жамойцкі (з 1670).
Віктар Канстанцін Млечка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Гіларый Палубінскі | ||||||
Пераемнік | Казімір Ян Сапега | ||||||
Смерць | 23 чэрвеня 1679 ці 1679[1] | ||||||
Род | Млечкі | ||||||
Бацька | Ян Млечка | ||||||
Маці | Фядора Жданаўна[d] | ||||||
Жонка | Соф’я з Ісайкоўскіх[d][2][3][…] | ||||||
Дзеці | Канстанцыя з Млечкаў[d] і Ян Канстанцін Млечка[d] |
Паходзіў з роду Млечкаў, сын Яна Млечкі, жамойцкага земскага суддзі.
Спачатку вызнаваў кальвінізм, пасля перайшоў у каталіцтва. Служыў пры двары Уладзіслава IV, струкчашы каралеўскі ў 1643, жамойцкі падстароста з 1643, падсудак земскі з 1645, суддзя з 1652, староста з 1670. Пасол на соймы 1648, 1649.
Падпісаў акт Кейданскай уніі 1655 са Швецыяй. У 1656 далучыўся да антышведскага паўстання ў Жамойці, пад Біржамі абраны генеральным палкоўнікам жамойцкага паспалітага рушэння, асабіста камандаваў гусарскай харугвай.
Абраны паслом на соймы 1658, 1661 (на іх прызначаны ў Скарбовы трыбунал Вялікага Княства Літоўскага), 1667, 1668, 1669, 1670. Падтрымліваў групоўку Пацаў.
Валодаў маёнткамі ў Жамойці, Халопенічамі ў Аршанскім павеце.
Быў жанаты з Соф’яй Ісайкоўскай, дачкой вялікага лоўчага літоўскага Караля Пятра Далмата-Ісайкоўскага. Іх дачка Канстанцыя выйшла за троцкага кашталяна Яна Уладзіслава Бжастоўскага і прынесла таму ў пасаг маёнткі сваёй маці, у тым ліку Мосар.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.