Ві́ктар Па́ўлавіч Бу́ра (нар. 1953, Пястова, Наўгародская вобласць, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі (2006—2010).
Віктар Паўлавіч Бура | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч | ||||||
Папярэднік | Анатоль Тозік | ||||||
Пераемнік | Кірыл Руды | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Нараджэнне |
1953 |
||||||
Адукацыя |
Remove ads
Біяграфія
Скончыў факультэт прамысловага і грамадскага будаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута (1975).
- 1975—1976 — на вайсковай службе.
- 1976—1977 — начальнік будаўнічага спецыялізаванага ўчастку в/ч 59214 (г. Пячора, Комі АССР).
- 1977—1980 — кіруючы інжынер, загадчык групы, намеснік загадчыка аддзела КТБ ВТА «Прамбудсістэма».
- 1980—1986 — інструктар, загадчык прамыслова-транспартнага аддзела Кастрычніцкага райкама КПБ горада Мінска.
- 1986—1998 — намеснік дырэктара па капітальным будаўніцтве, потым намеснік дырэктара па будаўніцтве і развіцці заводу паўправадніковых прыбораў імя Ф. Э. Дзяржынскага (цяпер НВА «Інтэграл»).
- 1998—2000 — першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска.
- 2000—2004 — кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска.
- 2004—2006 — намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама.
- 2006—2010 — намеснік прэм’ер-міністра Беларусі адначасова з прысваеннем вышэйшага класу дзяржаўнага служачага[1].
- з 30 чэрвеня 2011 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і Манголіі па сумяшчальніцтве[2].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны Падзякай прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Сям’я
Жанаты. Мае сына і дачку.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.
Remove ads