Вярэя
горад у Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Верэя — горад раённага падпарадкавання ў Нара-Фамінскім раёне Маскоўскай вобласці Расіі.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва Вярэі на 2010 г. складае 4,7 тыс. жыхароў. Горад размешчаны на правым беразе ракі Пратва́[1] (басейн Акі), за 111 км на паўднёвы захад ад Масквы, за 27 км да поўдня ад чыгуначнай станцыі Дорахава і за 22 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Мажайск.
Назва
Назва паселішча ад назвы аднайменнай ракі Вярэя, на якой паселішча паўстала. Рачная назва Вярэя балцкага паходжання[2].
З шэрагу рачных назваў з коранем Var- : Ver- : Vir-, ад індаеўрапейскага *ṷer- «вада; дождж; рака»[3]. Ад гэтага кораня літоўскае virti «булькацець; варыцца ад награвання», versmė «крыніца», virulys «вір».
Гідранімічныя аналагі сярод літоўскіх водных назваў — Varė, Varius, Varena, Var-upė (: Var-), Verys, Vereta, Ver-upė (: Ver-), Virinta, Virėkšta (: Vir-)[4]. Зусім блізкія да вярэйскай назвы і рачныя назвы Вярэйка (< *Ver-ej-) на Верхнім Падонні і Павоччы[5], той жа корань у назве дзесенскай ракі Вярэслінка (Ver-, -sl-)[6].
Такія назвы, як Вярэя, маглі з большай ахвотай надавацца рэкам з мноствам крыніцаў.
У назве Вярэя балцкі гідранімічны пашыральнік -ej-, як у падняпроўскіх балцкіх гідронімах *Vedēja, *Rupēja[7], літоўскіх Asveja, Roveja[8], у водных назвах Асвея, Мярэя. Блізкія пашыральнікі -ij-, -uj- у водных назвах тыпу Ілія, Бабруя. Пашыральнік -ej- выкарыстоўваецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні (tekėti «цячы» — tekėja «цячэнне»)[9].
Вярэя ў складзе шэрагу гарадоў з назвамі балцкага гідранімічнага паходжання, што дугой атачаюць Маскву з заходняга боку (Валакаламск, Руза, Мажайск, Нара-Фамінск, Серпухаў)[10].
Эканоміка
У горадзе — швейная фабрыка (цяпер не працуе), Верэйскі механічны завод (ВЭЗ), філіял маскоўскага ФГУП НВП «Торый», прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, ФГУП «Мослес» (галаўная арганізацыя).
Вядомыя асобы
- Сяргей Анатолевіч Мартынаў (нар. 1968) — беларускі спартсмен (кулявая стральба).
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.