возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікія Сурвілішкі, Сурвілішскае, Вялікае Сурвілішскае — возера ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Камайка (прыток Бірветы), за 20 км на захад ад горада Паставы каля вёсак Мягуны і Сурвілішкі.
Вялікія Сурвілішкі | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 160,4[1] м |
Даўжыня | 2,36 км |
Шырыня | 0,53 км |
Плошча | 1,03 км² |
Аб’ём | 0,00325 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 5,7 км |
Найбольшая глыбіня | 9,1 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,1 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,25 ‰ |
Празрыстасць | да 1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 132 км² |
Упадаюць | рэкі Камайка, Яновіца |
Выцякаюць | рака Камайка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 1,03 км². Даўжыня 2,36 км, найбольшая шырыня 0,53 км. Найбольшая глыбіня 9,1 м, сярэдняя 3,1 м. Даўжыня берагавой лініі 5,7 км. Аб’ём вады 3,25 млн м³. Плошча вадазбору 132 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя. Берагі нізкія, на паўночным захадзе сплавінныя. Дно роўнае. Мелкаводдзе да глыбіні 2 м пясчанае. Глыбей дно возера выслана гліністым ілам, у паўднёва-заходняй частцы — крэменязёмістым сапрапелем. Возера эўтрофнае. Зарастае каля 30 % плошчы возера, шырыня паласы надводнай расліннасці 10—80 м. Злучана пратокай з возерам Малыя Сурвілішкі, упадае рака Янавіца і ручаі, працякае рака Камайка.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.