Савецкая (былая Прабойная, Румянцаўская) вуліца — адна з галоўных вуліц горада Гомеля, другая па даўжыні (на 2004 год — каля 7600 метраў). Перасякае Цэнтральны раён і Чыгуначны раён. Пачынаецца ад плошча Леніна, сканчаецца ў гарадской рысы ў раёне пасёлка Чырвоны Кастрычнік. У апошні раз вуліца была пераназвана ў савецкія часы, адкуль і паўстала такая назва вуліцы вуліцы (назвы «Савецкая» прысвойваліся вуліцам у шматлікіх гарадах Савецкага Саюза).
Савецкая вуліца Гомель | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Гомель |
Раён | Цэнтральны, Чыгуначны |
Працягласць | 7600 |
Тралейбусныя маршруты | 1, 2, 4, 8, 9, 10, 15, 16, 17, 18, 19, 20, 21, 23 |
Аўтобусныя маршруты | 3, 3а, 7а, 10, 10а, 12, 17, 18, 19, 20, 28, 33, 33а, 34, 36, 43, 43а, 44 |
Ранейшыя назвы | Прабойная, Румянцаўская, Гітлерштрасэ |
Паштовы індэкс | 246050, 246022, 246003, 246028, 246019, 246007, 246032 |
З'явілася | да 17 ст. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З гісторыі
Відавочна, што вуліца размешчаная блізка да Сожа, з’яўляецца адной з самых старажытных гомельскіх, а яе ўзнікненне (дакладней забудовы на месцы сучаснай вуліцы Савецкай) павінна быць аднесена ніяк не пазней XVII стагоддзя.
Да 1861 года вуліца насіла назву Прабойнай. Пазней называлася Румянцаўскай.
У кароткі перыяд нямецкай акупацыі ў часе Другой сусветнай вайны перайменаваная ў Гітлерштрасэ (ням.: Adolf-Hitler-Straße «вуліца Гітлера»).
Названая ў савецкі час Савецкай, калі такія назвы прысвойвалі ўрбанонімам у шматлікіх населеных пунктах СССР, захавала гэту назву і ў незалежнай Беларусі (ад 1991 года).
На вуліцы Савецкай у Гомелі (у яе пачатку) часткова захавалася гістарычная забудова пачатку XX стагоддзя — дамы № 4, 8, 10, 12, 20.
Гістарычныя назвы
- Прабойная (да 1861 года)
- Румянцаўская
- Гітлерштрасэ (ням.: Adolf-Hitler-Straße) у час нямецкай акупацыі
Перасякае вуліцы
- Плошча Леніна
- Працоўную,
- Білецкага,
- Ланге,
- Камунараў,
- Сялянскую,
- Першамайскую
- Ірыненскую
- Жаркоўскага
- Камсамольскую
- Пушкіна
- Падгорны завулак
- Перамогі
- Плошча Паўстання
- Кніжную
- Тэльмана
- Рагачоўскую,
- Хатаевіча
- Целегіна
- Універсітэцкую,
- Крылова,
- Ландышава,
- Галавацкага,
- Кожара
- 50-год БССР,
- Федасеянкі,
- Дынды,
- Цімафеенка,
- Малайчука,
- Шылава,
- Кірава
- Чангарскай Дывізіі,
- Тралейбусную,
- Яфрэмава,
- Федзюнінскага
Забудова
На Савецкай у Гомелі засяроджана вялікая колькасць адміністрацыйных будынкаў, аб’ектаў гарадской інфраструктуры, устаноў адукацыі і культуры, прадпрыемстваў, банкаў, устаноў гандлю. Сярод найважнейшых з іх, у прыватнасці:
Няцотны бок
- № 1 — Будынак гарадской думы (арх. Я. Торлін канец XIX — пачатак XX стагоддзя). Цяпер у будынку размяшчаецца фабрыка «Палесдрук» — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000073
- № 3 — будынак (1930—1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000074
- № 7 — будынак (1930—1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000074
- № 9/14 (вул. Ланге) — будынак былога Руска-Азіяцкага банка (канец XIX — пачатак XX стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000073
- № 11 — будынак (1930—1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000074
- № 13 — будынак (1930—1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000074
- № 15 — будынак (1930—1950-я, архітэктар А. Касякоў). За савецкім часам крама жаночага адзення[1]. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000074
- № 17/14 (вул. Сялянская) — будынак (канец XIX — пачатак XX стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000073
- № 19 — будынак (1930—1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000074
- № 19а — Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гомельскага гарвыканкама.
- № 21 — будынак (1930—1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000074
- № 25 — будынак (пачатак XX стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000078
- (вул. Пушкіна, 2) — бізнес-цэнтр «Пушкін Плаза».
- № 27 — будынак цырка (1972) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000080
- № 29 — Дом прафсаюзаў.
- № 39 — будынак фабрыкі «Праца» (1818) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000085
- № 41 — будынак фабрыкі «8 Сакавіка» (1930—1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000074
- № 59 — Гомельскі каледж — філіял БелДУТ.
- № 63 — кандытарская фабрыка «Спартак»
- № 87 — гасцініца «Турыст»
- № 149 — ГЦ «Карусель»
- № 151 — СААТ «Гомелькабель»
- # 157 — ААТ «Электраапаратура»
Цотны бок
- № 2 — будынак (1930—1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000074
- № 4 — будынак (канец XIX — пачатак XX стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000073
- № 6 — Стары ўнівермаг (1930—1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000074
- № 8 — Цэнтральны паштамт (канец XIX — пачатак XX стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000073
- № 10 — будынак (канец XIX — пачатак XX стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000073
- № 12 — будынак (канец XIX — пачатак XX стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000073
- № 14 (вул. Сялянская, 16) — будынак (1930—1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000074
- № 16 (вул. Сялянская, 13) — будынак Гомельскага гарвыканкама.
- № 18 — будынак (XX стагоддзе). Цяпер у будынку размяшчаецца Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000075
- № 20 — будынак (канец XIX — пачатак XX стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000073
- № 22 — будынак (XX стагоддзе) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000076
- № 24 — будынак (XX стагоддзе) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000077
- № 26 — будынак (XX стагоддзе). Цяпер у будынку размяшчаецца Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. І. Герцэна — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000079
- № 28 — будынак (1901) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000081
- № 30 — будынак (1920) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000082
- № 32 — будынак (XX стагоддзе). Цяпер у будынку размяшчаецца Гомельская абласная філармонія — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000083
- № 34 — Упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.
- № 34а — будынак былога афіцэрскага клуба (пачатак XX стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000084
- № 36 (вул. Камсамольская, 2) — будынак (1930—1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000074
- № 38 (вул. Камсамольская, 1) — будынак (1930—1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000074
- № 42 — будынак (1930—1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000074
- № 50 — будынак (тып гарадскога асабняка) (канец XIX — пачатак XX стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000086
- № 58 — будынак (1930—1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000074
- № 60 — універмаг «Гомель»
- № 98 — лячэбна-аздараўленчы корпус № 8 ГДУ імя Ф. Скарыны
- № 102 — корпус № 5 ГДУ імя Ф. Скарыны
- № 104 — корпус № 4 ГДУ імя Ф. Скарыны (1973, архітэктар С. Пеўны)[2].
- № 108 — корпус № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны
- № 118 — касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1994—2000)
- № 128а — СШ № 26
- № 156 — Храм Святой Жыццепачатнай Тройцы
Славутасці
На вуліцы ўстаноўлены шэраг помнікаў (пераважна ў часы незалежнасці Беларусі) — Кірылу Тураўскаму, Францыску Скарыне, А. А. Грамыку, М. М. Румянцаву (клоўн «Карандаш») .
- Бюст А. А. Грамыкі (1983) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Ж000072
- Брацкая магіла (1941—1944) у скверы — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000087
Зноскі
- Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Университет // Гомель. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. — ISBN 5-85700-054-8.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.