Remove ads
вуліца ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуліца Валгаградская — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Названа ў гонар г. Валгаград. Да 1961 г. называлася Сталінградскай[1]. Забудова вуліцы пачалася з другой паловы 1940-х гг і актыўна прыйшлася на 1950-я гг. Архітэктура вуліцы спалучае 4-х і 5-павярховыя жылыя дамы на няцотным боку вуліцы, 2-павярховыя баракі на цотным боку паміж вул. Чарняхоўскага і Наўгародскай і прыватны сектар ад вул. Кутузава да Чарняхоўскай, часткова спалучаемы з высотнымі дамамі, пабудаванымі ў ХХІ ст[2][3].
Валгаградская Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Першамайскі раён |
Працягласць | 1,9 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Маскоўская |
Назва ў гонар | Валгаград |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання з праспектам Незалежнасці, перасякае вуліцу Кедышкі, з паўночнага ўсходу прымыкаюць вуліцы Кутузава, Караленкі, Суворава, праезд Ватуціна, перасякае вуліцу Кнорына, далей паўночнага ўсходу прымыкаюць вуліцы Заслонава, Чарняхоўскага, Наўгародская, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Якуба Коласа — Лагойскім трактам. Даўжыня вуліцы складае каля 1,9 км.
21 мая 2018 г. архітэктары і адміністрацыя Першамайскага раёна Мінска правялі грамадскае абмеркаванне планаў забудовы прыватнага сектара вуліцы Валгаградскай шматпавярховымі жылымі дамамі[5][6]. У выніку адбылася бурная дыскусія з мясцовымі грамадскімі актывістамі і апошнія заблакіравалі ў будынку намглавы адміністрацыі і выклікалі на яго міліцыю[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.