Сайпан
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сайпа́н (англ.: Saipan) — востраў у складзе Марыянскіх астравоў. Частка і адміністрацыйны цэнтр тэрыторыі Паўночныя Марыянскія астравы. Плошча — 115,38 км². Насельніцтва — 48220 (2010 г.).
Сайпан | |
---|---|
англ. Saipan | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 115,38 км² |
Найвышэйшы пункт | 475 м |
Насельніцтва | 48 220 чал. (2010) |
Шчыльнасць насельніцтва | 417,92 чал./км² |
Размяшчэнне | |
15°11′ пн. ш. 145°45′ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Марыянскія астравы |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Рэгіён | сталіца |
Раён | муніцыпалітэт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў Сайпан мае часткова вулканічнае, часткова каралавае паходжанне. Заходняе ўзбярэжжа спадзістае, тут шмат пясчаных пляжаў, дзякуючы каралаваму рыфу існуе шырокая лагуна. Усходняе ўзбярэжжа пакрыта скаламі і ўцёсамі. Найвышэйшы пункт — гара Тапачау (480 м), утвораная вапняковымі адкладаннямі. На поўнач ад яе знаходзіцца конус старажытнага вулкана — гара Ачугаа.
Клімат трапічны пасатны, даволі вільготны (79 %), сярэднегадавая тэмпература амаль не змяняецца і складае прыкладна 27,8° С.
Лясы захаваліся толькі на схілах гор. У большасці флора прадстаўлена культурнымі насаджэннямі. Сайпан насяляе некалькі відаў птушак, у тым ліку эндэмічных. У мінулым былі шырока прадстаўлены гіганцкія слімакі Achatina achatina, завезеныя, відавочна, з Афрыкі. Але ў другой палове XX ст. яны былі знішчаны, паколькі разглядаліся як шкоднікі для культурных раслін.
Востраў Сайпан быў заселены ў сярэдзіне II тыс. да н.э. продкамі чамора. У 1521 г. Фернан Магелан адкрыў Марыянскія астравы і далучыў іх да Іспаніі. Аднак Сайпан быў захоплены іспанцамі толькі ў 1684 г. Большасць чамора была імі вынішчана або загінула ад прывезеных хвароб. Астатнія пераселены на Гуам.
У 1815 г. з Каралінскіх астравоў на Сайпан перасяліліся рэфалуваш, якія і зараз складаюць значную частку мясцовага насельніцтва. Паводле падання, яны выявілі амаль бязлюдны востраў выпадкова пад час аднаго з плаванняў на поўнач і далі яму сучасную назву (ад слоў sai «флот» і pan «пусты»).
У 1899 г. востраў быў перададзены Германіі. Менавіта тады Сайпан набыў адміністрацыйны статус, аднак еўрапейскае насельніцтва на ім не перавышала некалькі дзясяткаў чалавек, а гаспадарчая актыўнасць абмяжоўвалася зборам копры.
У 1914—1944 гг. востравам кіравала японская адміністрацыя. Былі створаны плантацыі цукровага трыснягу і прадпрыемствы цукровай прамысловасці, на якіх працавалі рабочыя з іншых астравоў Мікранезіі, Японіі, Карэі. У 1935 г. Сайпан стаў важным ваенным аб’ектам у японскай экспансіі ў Ціхім акіяне.
15 чэрвеня 1944 г. на Сайпане высадзіліся амерыканскія ваенныя. Тры тыдні працягвалася бітва за Сайпан, якая скончылася перамогай ЗША. Абодва бакі панеслі вялікія страты. Да 1947 г. на востраве дзейнічала некалькі лагераў бежанцаў, многія з якіх засталіся тут жыць назаўсёды.
У пасляваенную пару востраў уваходзіў у склад падапечнай тэрыторыі ЗША, а ў 1977 г. быў пераўтвораны ў адміністрацыйны цэнтр залежнай ад ЗША тэрыторыі Паўночныя Марыянскія астравы.
З афіцыйнага пункту гледжання востраў складае адзіны муніцыпалітэт. У яго склад уваходзіць 31 населены пункт. Адміністрацыя тэрыторыі Паўночныя Марыянскія астравы размяшчаецца ў паселішчы Кэпітал-Хіл.
Асновай эканомікі з’яўляецца турызм. Дзякуючы льготным тарыфам на пастаўку прадукцыі ў ЗША працяглы час на Сайпане паспяхова развівалася швейная прамысловасць, прычым большая частка рабочых былі імігрантамі з краін Азіі. Іх уезд на Паўночныя Марыянскія Астравы амаль не стрымліваўся. Многія гэтым карысталіся для далейшага пераезду ў ЗША. Але ў другой палове 1990-х гг. амерыканскі бок спыніў некантралюемую іміграцыю, што разам з эканамічным крызісам у Азіі ў 1998 г. стала прычынай заняпаду швейнай прамысловасці і адтоку насельніцтва ў іншыя краіны. Сучасны стан эканомікі разглядаецца ўрадам як нездавальняючы [1].
Сайпан добра камунікаваны, ёсць марскі порт, міжнародны аэрапорт, 4 тэлевізійныя станцыі. Працуюць 8 пачатковых і 2 сярэднія школы, каледж Паўночных Марыянскіх Астравоў.
На некаторых частках вострава існуе недахоп пітной вады.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.