Во́льга Валянці́наўна Ко́рбут (16 мая 1955, Гродна) — беларуская гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка. Заслужаны майстар спорту СССР (1972). З 1991 года ў эміграцыі ў ЗША.

Хуткія факты Вольга Корбут, Агульная інфармацыя ...
Вольга Корбут
руск.: Ольга Валентиновна Корбут
Thumb
Вольга Корбут на Гульнях 1972 года ў Мюнхене
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Поўнае імя Вольга Валянцінаўна Корбут
Мянушкі The Sparrow from Minsk[1] і Vrabia din Minsk[2]
Спецыялізацыя спартыўная гімнастыка
Нарадзілася 16 мая 1955(1955-05-16)[3][4][…] (69 гадоў)
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг ЗША ЗША
Альма-матар
Рост 152 см[1]
Вага 44 кг[1]
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Вольга Корбут прыйшла ў гімнастыку ў 10 гадоў і пасля паўтара гадоў заняткаў у Алены Цюнянковай ў 1965 годзе трапіла ў групу да Рэйнальда Кныша. Першы вялікі поспех прыйшоў у 1970 годзе — яна стала чэмпіёнкай СССР у апорным скачку і ўвайшла ў зборную СССР.

У 2018 годзе Вольга Корбут заявіла, што яе згвалціў трэнер Рэнальд Кныш[6]: «…гэта адбылося ў Мінску ў гасцініцы „Юбілейная“. Проста перад Алімпійскімі гульнямі, калі мне споўнілася 17 гадоў».

Thumb
Азербайджанская паштовая марка (1996)

Чэмпіёнка XX Алімпійскіх гульняў (1972, Мюнхен) у камандным першынстве, у асабістым заліку — у вольных практыкаваннях і на гімнастычным бервяне; сярэбраны прызёр у практыкаваннях на брусах. Чэмпіёнка XXI Алімпійскіх гульняў (1976, Манрэаль) у камандным першынстве, сярэбраны прызёр у практыкаваннях на гімнастычным бервяне.

Чэмпіёнка свету ў камандным першынстве і ў апорным скачку, сярэбраны прыэёр у практыкаваннях на брусах, гімнастычным бервяне і вольных практыкаванкях (1974, Варна). Уладальніца сярэбранага медаля чэмпіянату Еўропы ў абсалютным першынстве (1973, Лондан). Абсалютная чэмпіёнка Спартакіяды народаў СССР (1975), СССР (1975), Чэмпіёнка СССР у камандным першынстве (1971, 1975), у апорным скачку (1970, 1974), у практыкаваннях на брусах (1974, 1976). У 1972 прызнана лепшай спартсменкай свету.

Скончыла Гродзенскі педагагічны інстытут (1977).

3 1991 жыве ў г. Атланта (ЗША), утрымлівае гімнастычную акадэмію. Прэзідэнт чарнобыльскага фонду пры шпіталі г. Сіэтл (ЗША). Ганаровая грамадзянка г. Атланта.

Зноскі

1. Olympedia — 2006.

2. Корбут Ольга Валентиновна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

3. Olga Valentinovna Korbut // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Корбут Ольга Валентиновна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.