From Wikipedia, the free encyclopedia
Во́лжская Булга́рыя, Волжска-Камская Балгарыя (татар.: Идел Болгары, чувашск.: Атӑлçи Пӑлхар) — гістарычная дзяржава ў Сярэднім Паволжы і басейне Камы (X—XIII стагоддзі).[2]
мусульманская дзяржава | |
Волжская Булгарыя | |
---|---|
татар.: Идел Болгары чувашск.: Атӑлçи Пӑлхар | |
VII стагоддзе — 1240
|
|
Сталіца | |
Мова(ы) | булгарская мова[d] |
Афіцыйная мова | булгарская мова[d][1] |
Рэлігія | іслам, праваслаўе, славянскае язычніцтва і тэнгрыянства |
Грашовая адзінка | Дынар і som[d] |
Насельніцтва |
|
Форма кіравання | манархія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сярэднявечная Булгарыя пачала фарміравацца ў Сярэднім Паволжы і Прыкам’і (на тэрыторыі сучаснага Татарстана) у канцы VII ст. Канчаткова як дзяржава вылучылася з Хазарскага каганата пасля яго разгрому ў 960-я гады войскамі кіеўскага князя Святаслава. Сталіца — г. Булгар, з XII ст. г. Біляр. Насельніцтва — волжска-камскія балгары, фіна-ўгорскія народы і інш. На чале дзяржавы стаяў эльтэбер (адпавядаў беку ці эміру), пры яго двары чаканіліся манеты. З X ст. ў гаспадарчай дзейнасці пераважала земляробства, дзяржаўнай рэлігіяй стаў іслам. Значнае развіццё атрымаў гандаль з усходнімі краінамі, Руссю, Скандынавіяй і паўночнымі угра-фінскімі плямёнамі. У ваенных і гандлёвых адносінах сапернічала з Кіеўскай Руссю, пазней — з Уладзіміра-Суздальскім княствам. Да 1241 года трапіла пад уладу мангола-татараў. У 2-й пал. XIII ст. падзялілася на Балгарскае і Жукоцінскае княствы, якія ў 1390-я гады разбіў Тамерлан.
У 1438 годзе ўтварылася Казанскае ханства. Нашчадкамі культуры Волжскай Булгарыі сталі сучасныя татары, чувашы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.