From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэ́нгры (стар.-цюрк. *teŋri / *taŋrɨ; каз.: Тәңір; кум. Тэнгири, стар.-манг. ᠲᠨᠭᠷᠢ Tngri; каз. Тәңірі; манг.: Тэнгэр, калм. Tenger; булг. Тангра; чув. Турă; якуцк.: Таҥара; узб.: Tangri; кірг.: Теңир; башк.: і татар.: Тәңре; карач.-балк. Тейри; спр. кіт.: 腾格里, путунхуа Ténggélǐ, венг.: Tengri, турэцк.: і азерб.: Tanrı; туркм.: Tañry; уйг.: Тәңри[1]) — вярхоўнае бажаство неба політэістычнага пантэона народаў Еўразіі цюрка-мангольскага паходжання[2]. Іншае яго імя — «Кок Тэнгры / Көк Тәңірі» (Нябесны Бог).
Упершыню зафіксавана ў кітайскіх летапісах пры апісанні хунаў як 撑犁:
|
У дзяржавах цюркамоўных народаў Сярэднявечча, у тым ліку ва ўласна старажытных цюрак (цюркютаў), ханы абгрунтоўвалі сваю ўладу воляй Тэнгры[3]. Гэтыя кіраўнікі ўспрымаліся як уладальнікі дара Тэнгры, які даў ім асаблівую ласку — кут, насілі тронныя імёны, што падкрэслівае іх выбранасць, такія, як Тэнгрыкут, Кутлуг ці Куталмыш[4].
Апісваючы сваё падарожжа на Волгу ў 921—922 гг., Ібн Фадлан пісаў пра качавых цюркаў:
|
Продкі цюркскіх народаў былі анімістамі, прытрымліваючыся шаманскіх вераванняў, яны шанавалі нябесных багоў і сілы прыроды. Паводле меркавання Махмуда ал-Кашгары, Тэнгры быў вядомы як стваральнік раслін і грамабой. Цюркамоўныя народы выкарыстоўвалі прыметнік «Тэнгры», што азначае «нябесны, боскі», для абазначэння ўсяго грандыёзнага ці асабліва значнага, як, напрыклад, пік Хан-Тэнгры ці Кантэгір (хакаскае Хан-Тигір) у Заходніх Саянах.
Асноўнымі боскімі сутнасцямі ў мангольскім тэнгрыянстве з’яўляліся Нябесны Айцец (манг.: Тэнгэр Эцэг) і Маці-Зямля (манг.: Газар Ээж). Вера ў сусветнага бога, які даруе перамогі, служыла ў Мангольскай імперыі ідэалагічным сродкам узмацнення кантролю хана. Так, наказы мангольскіх валадароў падмацоўваліся спасылкай на «Сілу Вечнага Неба»[6].
Імя бога паводле меркавання ўдзельнікаў праекта «Этымалагічная база Старосціна» паходзіць ад агульнаалтайскай лексемы з першапачатковым значэннем «клятва, бажаство»[7].
Паходжанне звязана таксама з шумерскім Dingir («Неба»)[8], з кітайскім тэрмінам Цянь, у значэнні «Неба»[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.