Вавё́ркі (Sciurus) — род грызуноў сямейства вавёркавых. Апроч уласна роду Sciurus, вавёркамі называюць таксама шэраг прадстаўнікоў сямейства вавёркавых з радоў бурундуковыя вавёркі (Tamiasciurus), пальмавыя вавёркі (Funambulus) і іншых. Уласна род Sciurus аб'ядноўвае каля 30 відаў, распаўсюджаных у Еўропе, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы і ўмераным поясе Азіі.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Вавёрка роду Sciurus мае падоўжанае цела з пухнатым доўгім хвастом, доўгія вушы, колер цьмяна-буры з белым брушкам, часам шэры (асабліва ўзімку).