Біхач
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Біхач (басн.: і харв.: Bihać, сербск.: Бихаћ) — горад, з навакольнымі паселішчамі складае абшчыну Град Біхач (басн.: , харв.: і сербск.: Grad Bihać, Град Бихаћ ) ў паўночным захадзе Босніі і Герцагавіны на рацэ Уна (правы прыток Савы). Адміністрацыйны цэнтр Унска-Санскага кантона Федэрацыі Босніі і Герцагавіны.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад Біхач размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Босніі і Герцагавіны на абодвух берагах ракі Уна, і з’яўляецца гаспадарчым, адміністрацыйным і культурным цэнтрам Унска-Санскага кантона. На захадзе абшчына мяжуе з наступнымі харвацкімі абшчынамі: Доньі-Лапац і Плітвічка-Езера-Карэніца, на поўначы — з абшчынай Цазін, на ўсходзе — Босанска-Крупа і Босанскі-Петровац, на поўдні — з абшчынай Дрвар.
Паводле перапісу насельніцтва 2013 года колькасць насельніцтва ў населеным пункце Біхач склала 39 690 чалавек, ва ўсёй гарадской абшчыне — 56 261 чалавек[1].
Склад насельніцтва ў межах сёння існуючай тэрыторыі абшчыны Біхач:
У былой Югаславіі Біхач быў сярод гарадоў з развітой прамысловасцю, прагрэс якой вызначаўся ў першую чаргу такімі прадпрыемствамі, як Kombiteks, Krajinametal і Polietilenka. Сёння Біхач — адзін з найбуйнейшых вытворцаў піва ў краіне. Тут таксама існуюць малочныя прадпрыемствы, вытворчасць халадзільнікаў. Значны ўдзел у эканоміцы абшчыны, дзякуючы ўрадлівым глебам, займае і сельская гаспадарка. Развіваецца водны турызм на рацэ Уна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.