Бітва пад Вількамірам (1 верасня 1435) — эпізод феадальнай вайны ў ВКЛ (1432—1437). Баявое сутыкненне на рацэ Святой (прытоку Віліі) пад Вількамірам (цяпер Укмерге, Літва) скончылася перамогай войскаў вялікага князя літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча над войскамі вялікага князя літоўскага Свідрыгайлы. Зыход бітвы фактычна вырашыў вынік усёй вайны на карысць Жыгімонта Кейстутавіча.
Бітва пад Вількамірам | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | 1 верасня 1435 | ||
Месца | Вількамір на рацэ Святой, Вялікае Княства Літоўскае | ||
Вынік | перамога польска-літоўскага войска Жыгімонта Кейстутавіча | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Войска Свідрыгайлы Альгердавіча налічвала да 15 тысяч чалавек, сярод іх — 6 тысяч ваяроў уласна вялікага князя, 50 дружын удзельных князеў, 3 тысячы лівонскіх войскаў, 1,5 тысячы табарытаў, 500 ардынцаў. Разнароднае войска ўзначальвалі сам Свідрыгайла, лівонскі ландмайстр Франц фон Кірскорф і князь Жыгімонт Карыбутавіч. Самым дасведчаным з іх быў Жыгімонт Карыбутавіч, удзельнік гусіцкіх войнаў.
Жыгімонт Кейстутавіч мабілізаваў 5 тысяч уласна сваіх ваяроў, камандаванне якімі даручыў свайму сыну Міхаілу. Польшча прыслала на дапамогу 4-12 тысяч чалавек на чале з Якубам Кабылянскім, дасведчаным ваеначальнікам, удзельнікам Грунвальдскай бітвы і Вялікай вайны з Ордэнам.
На працягу двух дзён (29-30 жніўня) войскі Свідрыгайлы Альгердавіча і Жыгімонта Кейстутавіча занімалі пазіцыю за 9 км на поўдзень ад Вількаміра. На трэці дзень Свідрыгайла, праз на яго думку невыгоднасць сваёй пазіцыі, вырашыў перанесці лагер да Вількаміра, яго войска пачало пераход на новае месца і было атакавана праціўнікам. Цяжкая кавалерыя Свідрыгайлы не паспела разгарнуцца, таксама не пасплі сабраць палявы ўмацаваны лагер з вазоў -- вагенбург, на гусіцкі манер, неўзабаве войска было раздзелена на дзве часткі і практычна знішчана літоўска-польскай кавалерыяй.
З 50 князёў, якія былі ў бітве на баку Свідрыгайлы, загінула 13, а 34 трапілі ў палон. З боку лівонскага рыцарства загінулі ландмайстр Франц фон Кірскорф і некалькі комтураў. Свідрыгайла з 30 баярамі ўцёк у Полацк, застаўся без войска і саюзнікаў — лівонцаў і арыстакратыі рускіх земляў (многія князі аказаліся ў палоне да канца ўладарства Жыгімонта Кейстутавіча).
Аднак Свідрыгайла працягнуў вайну, але потым, значна аслаблены, у 1437 годзе прапанаваў Жыгімонту кампраміс, на які той пад ціскам польскага боку не згадзіўся. Свідрыгайла ўрэшце збег у Валахію. На месцы бітвы Жыгімонт Кейстутавіч у 1436 годзе загадаў пабудаваць касцёл Святой Троіцы.
Цяпер на месцы бітвы знаходзіцца населены пункт Пабайскас (ад польскага «pobojowisko» — поле бітвы).
Зноскі
- Urban, William. Tannenberg and After (англ.). — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2003. — С. 311—313. — ISBN 0-929700-25-2.
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.