Бітва за Цхінвалі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бітва за Цхінвалі

Бітва за Цхінвалі — бітва між паўднёваасяцінскімі паўстанцамі і расійскім войскам з аднаго боку і грузінскім войскам з другога за горад Цхінвалі, што адбылася 79 жніўня 2008 года ў ходзе вайны ў Паўднёвай Асеціі.

Хуткія факты Бітва за Цхінвалі, Дата ...
Бітва за Цхінвалі
Асноўны канфлікт: Расійска-грузінская вайна (2008)
ThumbРух і пазіцыі грузінскіх (сіні колер) і расійскіх (чырвоны) войск каля Цхінвалі
Дата 7 жніўня11 жніўня 2008
Месца Цхінвалі (Паўднёвая Асеція)
Вынік Перамога расійскіх войск
Праціўнікі
Грузія Расія
Паўднёвая Асеція
Камандуючыя
Міхаіл Саакашвілі
Давід Кезерашвілі
Мамука Курашвілі
Вано Мерабішвілі
Заза Гагава
Анатоль Хрулёў
Марат Кулахметаў
Сулім Ямадаеў
Казбек Фрыеў
Анатоль Баранкевіч
Васіль Лунёў
Сілы бакоў
10.000 — 11.000
Да 3.500
Страты
Усяго за вайну: каля 169 забітых, 1 прапаў без вестак Усяго за вайну: 67 забітых, каля 280 параненных
82 забітых
     Медыяфайлы на Вікісховішчы
    Закрыць

    Храналогія (расійскія крыніцы падаюць маскоўскі час; + 1 гадзіна ад беларускага)

    7 жніўня

    23:30 Грузінскае войска адкрыла агонь па Цхінвалі з артылерыі і ўсталёвак залпавага агню «Град». Урад Грузіі абвясціў аб пачатку аперацыі па ўсталяванні ў Паўднёвай Асеціі канстытуцыйнага парадку Абхазія перамяшчае войскі да мяжы з Грузіяй.

    8 жніўня

    02:46 Грузінскае войска заняло вёскі Дзідмуха, Мугуці і Дмянісі, што ў ваколіцах горада[1]

    03:30 Грузінскае войска пачало танкавую атаку на паўднёвыя ўскраіны Цхінвалі

    04:22 Міністр па рэінтэграцыі Грузіі Цімур Якобашвілі заявіў аб заняцці сёлаў Архоці і Квема Акона ў ваколіцах Цхінвалі[2].

    05:31 [http://lenta.ru/news/2008/08/08/ossetia4/ Грузінскае войска заняло Знаурскі раён Паўднёвай Асеціі

    7:00 Урад Расіі ініцыяваў скліканне экстранага паседжання Рады Бяспекі ААН (доўжылася з 9 да 10 гадзінаў). Сталы прадстаўнік Расіі пры ААН Віталь Чуркін прапанаваў запатрабаваць неадкладнага спынення гвалту ў Паўднёвай Асеціі, але Рада Бяспекі не ўхваліла тэкст прапанаванай заявы.Рада Бяспекі ААН правёў экстранае паседжанне, прысвечанае сітуацыі ў Грузіі. Цэнтр навін ААН (8 жніўня 2008). Праверана 18 жніўня 2008.[3]

    Thumb
    Цхінвалі пасля артылерыйскага абстрэлу
    Thumb
    Падбіты грузінскі танк у Цхінвалі

    7:23 5 грузінскіх самалётаў Су-25 нанеслі ўдар па пазіцыях паўднёваасяцінскіх паўстанцаў ля паселішча Тквярнеці[4]

    9:13 Паводле Міністэрства друку паўстанцаў:Цхінвалі, падрахунак начнога штурму: загінулі больш за 15 мірных жыхароў. Разбураная значная частка горада

    9:23 Паводле грузінскай радыёстанцыі Імедзі Архівавана 17 красавіка 2021.: Грузінскае войска заняло Цхінвалі

    9:49 Пры абстрэле штаба ССПМ у Цхінвалі параненыя тры расійскія міратворцы.

    10:00 МУС Грузіі: расійскі бамбардзіроўшчык скінуў бомбы на грузінскі горад па-за зонай канфлікту

    10:37 Грузінскае войска ўсяго заняло 12 вёсак, у тым ліку большасць вакол горада: Атосі, Дзідмуха, Дменісі, Знавуры, Квема Акона, Мугуці, Сарабукі і Хетагурові. Атрад грузінскага войска з 600 чалавек увайшоў у горад[5].

    11:10 Грузінскія снарады трапілі ў расійскія казармы[6]

    11:25 Расійскія самалёты бамбавалі грузінскі горад Горы. Паводле Міністэрства нутраных спраў Грузіі грузінскае войска збіла адзін расійскі бамбардзіроўшчык[7].

    12:46 На вуліцах Цхінвалі працягваюцца інтэнсіўныя баі. Паведамлялася, што грузінскія сілы кантралююць усе ўезды і выезды з горада[8].

    13:30 Мэр Тбілісі Георгі Угулава паведаміў аб заняцці 70 % Цхінвалі і спыненні агню грузінскім войскам з 15:00 да 18:00 дзеля бяспечнага вываду насельніцтва з горада[9] ў бок вёскі Эргнэці[10].

    14:40 Агенцтва «Навіны-Грузія» паведаміла аб тым, што ў Цхінвалі спынены агонь, і што Грузія выконвае мараторый для выхаду мірных жыхароў з зоны вайскоўАцаў дзеянняў[крыніца?] (састарэлая, другая — пра папярэднюю падзею).

    15:00 Калона расійскіх танкаў увайшла на тэрыторыю Паўднёвай Асеціі

    15:30 Грузінскія войскі адыходзяць з Цхінвалі

    15:48 расійскія самалёты нанеслі ўдар па грузінскіх пазіцыях у ваколіцах Цхінвалі[11].

    16:47 У Цхінвалі спыніліся баі

    17:38 Паўстанцы аднавілі кантроль над Цхінвалі. Паўднёваасяцінскі прадстаўнік у Змяшанай кантрольнай камісіі па ўрэгуляванні Інал Пліеў заявіў аб 3 падбітых грузінскіх танках, а начальнік адпаведнага батальёну Казбек Фрыеў — пра наяўнасць параненых[12]

    18:24 Расійская 58-я армія пачала абстрэл грузінскіх пазіцый

    9 жніўня

    09:36 Байцы 58-й арміі прадзерліся да лагера міратворцаў у Цхінвалі

    11:41 У Цхінвалі перакінутыя падрадзяленні пскоўскіх дэсантнікаў

    11:57 Часткі 58 арміі выціснулі з Цхінвалі грузінскіх вайскоўцаў У другой палове дня грузінскае войска распачала другую спробу штурму Цхінвалі. Пасля масіраванага артабстрэлу[13][14], 9 жніўня 2008 грузінскае войска ўвайшло ў горад[15]. Адначасова з гэтым грузінскі бок паспрабаваў перарэзаць Зарскую дарогу да поўначы ад Цхінвалі, якая злучае горад з Паўночнай Асеціяй[крыніца?] (няісная). На пад’ездзе да горада атрымаў асколачнае раненне генерал Хрулёў[16]. Таксама Саакашвілі на сустрэчы з апазіцыяй заявіў аб знішчэнні грузінскім войскам 60 чалавек з расійскага разведвальнага батальёна «Усход» з Чачні (Галоўная разведвальная ўправа Расіі)[17]. Позна ўвечары ў горад увайшоў батальён «Усход» (75 чалавек) і на працягу ночы выцесніў грузінскае войска[18].

    Зноскі

    1. (англ.)Georgia gains control over 12 villages in conflict zone(недаступная спасылка)// Сайт вяшчальнага прадпрыемства «Руставі 2». 8 жніўня 2008
    2. (англ.)Russian aircrafts bomb Gori(недаступная спасылка)// Руставі 2. 8 жніўня 2008
    3. (англ.)Georgian troops control 70 % of Tskhinvali Архівавана 5 верасня 2008.// Руставі 2. 8 жніўня 2008
    4. (англ.)Officials: Georgian Forces Control Large Part of Tskhinvali Архівавана 5 сакавіка 2016.// Сайт «Civil Georgia». 8 жніўня 2008

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.