Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Анатоль Канстанцінавіч Баранкевіч (10 снежня 1959, Калінінград) — расійскі ваенны, паўднёваасяцінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, міністр абароны Паўднёвай Асеціі (2004—2006), сакратар Савета бяспекі (2006—2008). Актыўны ўдзельнік грузіна-паўднёваасяцінскага канфлікту 2008 года, падчас якога асабіста падбіў 2 грузінскія танкі[1].
Анатоль Канстанцінавіч Баранкевіч | |
---|---|
руск.: Анатолий Константинович Баранкевич | |
Дата нараджэння | 10 снежня 1959 (64 гады) |
Месца нараджэння | Калінінград, РСФСР, СССР |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
СССР Расія Паўднёвая Асеція |
Род войскаў | Сухапутныя войскі |
Гады службы | 1977 — 2008 |
Званне | Палкоўнік запасу (УС Расіі) Генерал-лейтэнант (УС Паўднёвай Асеціі) |
Камандаваў | Узброенымі сіламі Паўднёвай Асеціі |
Бітвы/войны |
Першая чачэнская вайна Другая чачэнская вайна Вайна ў Паўднёвай Асеціі, 2008 |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | з 2008 года |
У 1977 годзе скончыў Усурыйскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1981 годзе — Далёкаўсходняе агульнаваенное каманднае вучылішча і ў 1989 годзе — Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. Удзельнічаў у абедзвюх чачэнскіх кампаніях. У чэрвені 2004 года звольніўся з узброеных сіл Расіі ў званні палкоўніка.
Генерал-лейтэнант паўднёваасяцінскай арміі. У 2004 годзе стаў міністрам абароны Рэсублікі Паўднёвая Асеція, у 2006 годзе — сакратаром Савета бяспекі краіны. Паводле яго інтэрв'ю газеце «Коммерсантъ» ад 5 снежня 2008 г., вайна ў Паўднёвай Асеціі ў жніўні таго ж гады паглыбіла яго супярэчнасці з прэзідэнтам Э. Какойты, з прычыны чаго ён быў змушаны сысці з паста сакратара Савета бяспекі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.