Будынак духоўнага вучылішча (Гомель)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Будынак духоўнага вучылішча (Гомель)map

Будынак духоўнага вучылішча — помнік архітэктуры класіцызму.

Хуткія факты Будынак духоўнага вучылішча, Краіна ...
Будынак
Будынак духоўнага вучылішча
Thumb
52°25′40″ пн. ш. 31°01′09″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Гомель
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Джон Кларк
Будаўніцтва 17991819 гады
Статус  Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000010шыфр 313Г000010
Thumb
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Гісторыя

Thumb
Шыльда на будынку

Пабудаваны ў 17991819 гг. у Гомелі на вуліцы Мільённай (сучасная вул. Білецкага, 11) як летні дом М. П. Румянцава. Архітэктар Дж. Кларк. З 1880 годзе ў будынку размяшчалася духоўная семінарыя.

Зараз у будынку размешчаны вучэбны корпус Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура

Складаўся з трох аб'ёмаў, пастаўленых на адной лініі: двухпавярховага драўлянага корпуса і злучаных з ім галерэямі двухпавярховых флігеляў. Корпус — прамавугольны ў плане будынак, на першым паверсе знаходзіліся две парадныя залы, на другім — жылыя пакоі. Галоўны фасад, быў вылучаны рызалітам з шасцікалонным порцікам дарычнага ордара і аздоблены балконам. Вокны першага паверху афармляліся паўкруглымі нішамі. Рызаліт, прасценкі першага паверху корпусу і сцены флігеляў былі апрацаваны гарызантальнай рустоўкай. У другой палове XIX ст. перабудаваны. Мураваны двухпавярховы П-падобны ў плане будынак (бакавыя крылы пабудаваныя ў 1960-я гады). Цэнтр галоўнага прамавугольнага ў плане аб'ёму вылучаны магутнымі рызалітамі на галоўным і дваровых фасадах. Цэнтральны ўваход з казырком на двух слупах падкрэслены фігурным атыкам. Галоўны фасад дэкарыраваны сандрыкамі, лепкай (на атыку), падзелены гарызантальнай цягай на дзве часткі. Дваровыя фасады бакавых карпусоў апрацаваныя рустам, завершаныя карнізам. Унутраная планіроўка калідорная. На другім паверсе знаходзілася семінарская царква (цяпер актавая зала).

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.