From Wikipedia, the free encyclopedia
Бенедыкт Дырліх (в.-луж.: Benedikt Dyrlich, 21 красавіка 1950, вёска Нова-Веска, Германская Дэмакратычная Рэспубліка) — лужыцкі паэт, пісьменнік, журналіст, палітык і грамадскі дзеяч.
Бенедыкт Дырліх | |
---|---|
в.-луж.: Benedikt Dyrlich | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 красавіка 1950[1][2] (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Marko Dyrlich[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | палітык |
Мова твораў | верхнялужыцкая |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі |
прэмія Андрэаса Грыфіуса[d] (2019) |
Узнагароды |
Нарадзіўся 21 красавіка 1950 года ў сербалужыцкі вёсцы Нова-Веска ў ваколіцах Будзішына ў шматдзетнай сялянскай сям'і. З 1956 года па 1964 год навучаўся ў школе ў вёсцы Ворклецы. Да 1968 года паступіў у епіскапскую перадсемінарию ў Шэнайхе каля Берліна. Вывучаў тэалогію і філасофію ў Эрфурце. Працаваў медбратам у клініцы Карл-Маркс-Штадте і вучыўся ў вячэрняй сярэдняй школе, якую скончыў у 1973 годзе. З 1973 па 1975 год працаваў асістэнтам у Нямецка-сербалужыцім народным тэатры ў Баўтцэне. З 1975 г. па 1980 год вывучаў тэатральнае мастацтва ў Лейпцыгу.
У перыяд рэформаў у ГДР 1989-1990 гадоў займаўся палітычнай дзейнасцю ў Лужыцкім нацыянальным сходзе. У 1990 годзе быў абраны дэпутатам ад партыі СДПГ у Саксонскі парламент. Быў старшынёй Лужыцкага аддзялення СДПГ. У гэтым жа годзе быў абраны ў працоўную групу, якая распрацоўвала праект новай канстытуцыі зямлі Саксонія. У 1994 годзе ўдзельнічаў у выбарах. Не атрымаўшы дастатковай падтрымкі выбаршчыкаў, падаў у гэтым жа годзе ў адстаўку з пасады старшыні Лужыцкага аддзялення СДПГ.
З 1995 года па 2011 год быў галоўным рэдактарам сербалужыцкай газеты «Serbske Nowiny». У 2011 годзе ўдзельнічаў у арганізацыі «Серболужицкого сейміка» (Serbski sejmik), якая выступала за стварэнне выбарнага палітычнага органа, які прадстаўляе інтарэсы сербалужыцкага народа. Да 2014 года быў старшынёй Саюза лужыцкіх мастакоў.
Піша прозу і паэзію на верхнялужыцкай і нямецкай мовах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.