Remove ads
горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Бельскага павета Падляскага ваяводства From Wikipedia, the free encyclopedia
Бе́льск Падля́скі[2], або Бе́льск-Падля́шскі, (свая мова: Biêlśk, польск.: Bielsk Podlaski) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Бельскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Бельск Падляскі.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца на поўдзень ад Беластока, на самым захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў, на Бельскай раўніне, у міжрэччы Нарава і Нурца. Колькасць насельніцтва складае 26,9 тыс. чал. (2005)
Паводле летапісаў, Бельск заснаваны князем Яраславам Уладзіміравічам. Горад упершыню згадваецца ў 1253 годзе ў Галіцка-Валынскім летапісе. Каля 1320 года Бельск, як і іншыя падляшскія землі, увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскана. У 1495 годзе горад атрымаў магдэбургскае права. Пасля Люблінскай уніі 1569 года Бельск перайшоў да Каралеўства Польскага. У гэты перыяд ён уяўляў сабою значны цэнтр рамёстваў. Вялікія страты Бельску былі нанесены шведскім нашэсцем 1655 года, а пазней пажарам 1784 года.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Бельск належаў спачатку (у 1795—1807 гадах) Прусіі, пасля чаго перайшоў да Расійскай імперыі. У 1915—1919 гадах горад у ходзе Першай сусветнай вайны быў заняты германскімі войскамі. З 1919 года быў у складзе Польшчы. У 1939 годзе ў Бельск спачатку ўвайшлі войскі фашысцкай Германіі, а ў хуткім часе ён быў перададзены пад кантроль Чырвонай Арміі. З канца 1939 года Бельск увайшоў у Беларускую ССР. Пасля Другой сусветнай вайны горад, аднак, ізноў быў вернуты Польшчы.
Гаспадарчаму развіццю горада спрыяе яго размяшчэнне на скрыжаванні важных аўтадарог і чыгунак. У Бельску Падляскім ажыццяўляецца вытворчасць прамысловага абсталявання, зборачных вузлоў, будаўнічых матэрыялаў (металічных вырабаў і інш.). Існуе ільноапрацоўчае прадпрыемства «Lenpol», вырабляецца трыкатаж, ёсць значныя прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, абслугоўванні сельскай гаспадаркі. Размешчане ў Бельску Падляскім малочнае прадпрыемства «Mlekovita-Bielmlek» пастаўляе прадукцыю ў розныя рэгіёны Польшчы. Бельскі аддзел прадпрыемства «Netter» прапануе мяса і разнастайныя мясапрадукты, фірма «Hoop» буйны вытворца, экспарцёр напіткаў і вод.
У Бельску дзейнічае Комплекс школаў з дадатковай беларускай мовай навучання імя Яраслава Кастыцэвіча. Агулам у 2 школах комплексу — больш за 700 вучняў.[4]
Апроч таго, у месце працуе Беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча, дзе беларуская мова з’яўляецца абавязковым прадметам. У Бельску знаходзіцца адзіная ў Польшчы школа іканапісу.
Бельск — адзін з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. Тут штогод праводзіцца фестываль беларускай аўтарскай песні «Бардаўская восень», дзейнічаюць самадзейныя беларускія музычныя калектывы.
Бельск — значны вузел аўтамабільных шляхоў: 19 (Беласток — Бельск Падляскі — Люблін — Жэшаў, 66 (Замбраў — Бельск Падляскі — Палоўцы), 689 (Бельск Падляскі — Гайнаўка — Белавежа)
Дзейнічае Музей малой айчыны ў Бельску — Студзіводах, ініцыятарам стварэння якога быў вядомы краязнавец, галоўны рэдактар часопісу «Бельскі гостінець» Дарафей Фёнік.
Беларусы, разам з палякамі і ўкраінцамі, з’яўляюцца адной з трох галоўных нацыянальных груп, што жывуць у Бельску-Падляшскім. У шэрагу школ і гімназій Бельска сотні дзяцей як дадатковы прадмет вывучаюць беларускую мову. Акрамя таго, у горадзе дзейнічае Беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча, дзе беларуская мова з’яўляецца абавязковым прадметам. Бельск Падляскі — адзін з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. Тут штогод адбываюцца фестывалі беларускай бардаўскай песні, фальклорныя фестывалі, дзейнічаюць самадзейныя беларускія музычныя калектывы. Літаратары Бельска пішуць творы на беларускай і ўкраінскай мовах, а таксама на мясцовым падляшуцкім дыялекце.
Зацікаўленне шматлікіх наведвальнікаў выклікае Музей малой айчыны ў Бельску-Падляшскім — Студзіводах, ініцыятарам стварэння якога стаў вядомы краязнаўца Дарафей Фіёнік. З 2010 года выдаецца часопіс «Бельскі гостінэць», частка матэрыялаў якога публікуецца на падляшскім дыялекце.
Грамадска-палітычнае аб’яднанне Бельская кааліцыя выступае як выбарчы камітэт, што прадстаўляе інтарэсы мясцовых беларусаў пад час выбарчых кампаній. Яго прадстаўнікі ў значнай ступені кантралююць органы мясцовага самакіравання Бельшчыны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.