Белькавічы
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бе́лькавічы[1] (трансліт.: Bieĺkavičy, руск.: Бельковичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 38,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 31,5 км ад Мінска, 12 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Пціч (прыток Прыпяці).
Вёска
Белькавічы
| ||||||||||||||||||||||
Па другім баку ракі Пцічы месціцца вёска Грэбень, старажытная Грэбня. Тут праходзіў адвечны тракт з Менска ва Украіну, існаваў паром ці пераправа, а пазней умацаваны мост. На мосце бралася мыта паводле дакумента вялікага князя Уладзіслава Вазы, выдадзенага ў 1633 годзе[2]. У Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У канцы XVIII ст. вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, шляхецкая ўласнасць. У 1816 годзе ўласнасць Асоўскіх. Пасля 1861 года вёска Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1888 годзе адкрытая школа граматы, у 1890 годзе вучылася 5 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. У 1889 годзе ўладальнікамі зямлі ў засценку Белькавічы былі: дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Дамінік Пятровіч Вянглінскі (22 дзесяціны зямлі)[3], дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Фларыян Максімавіч Вайцяховіч (20 дзесяцін)[3], дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Зендлігер Казімір Ігнацавіч (22 дзесяціны)[4], калежскі сакратар рыма-каталіцкага веравызнання Віктар Феафілавіч Катовіч (88 дзесяцін)[5], праваслаўны мешчанін Іосіф Іванавіч Мальчэўскі (38,5 дзесяцін)[6].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У наваколлі вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У чэрвені 1943 года вёска была спалена і забіта 6 яе жыхароў[7]. Пасля вайны вёска была адноўленая.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.