Беларускае слова (газета)

газета From Wikipedia, the free encyclopedia

«Беларускае слова=Byelorussian Word» — газета беларускай дыяспары, неафіцыйны орган Беларускай цэнтральнай рады. Заснавана ў Германіі (Міхельсдорф) 17 снежня 1948. Напачатку выходзіла як дадатак «Appendix to the Ukrainian newspaper» да газеты «Ukrainian News», з 25 сакавіка 1949 (№ 4 (5)) — як самастойнае выданне. З сакавіка 1950 да сакавік 1954 не выдавалася. Выданне адноўлена 25 сакавіка 1954, а з № 3 (32) (снежань 1956) выдавалася ў Саўт-Рыверы. Апошні нумар (№ 2 (39)) выйшаў у снежні 1958.

Хуткія факты «Беларускае слова», Тып ...
«Беларускае слова»
Тып газета
Краіна
Заснавана 17 снежня 1948
Спыненне публікацый 1958
Палітычная прыналежнасць Беларуская цэнтральная рада
Мова беларуская
Галоўны офіс
Закрыць

Рэдактары

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.