Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бабруйская езуіцкая рэзідэнцыя — установа ордэна езуітаў XVII—XVIII стст. у Бабруйску. Цэнтрам рэзідэнцыі быў кляштар і касцёл Святых Пятра і Паўла.
У пачатку XVII ст. місіянерскую дзейнасць па прапаведаванні каталіцтва ў Бабруйску пачалі манахі Нясвіжскага езуіцкага калегіума. У 1618 годзе яны замацаваліся тут, у 1630 годзе ўзнікла іх рэзідэнцыя. Староста бабруйскі Пётр Трызна перадаў езуітам маёнткі Гарбацэвічы, Рыня, Устайла, пабудаваў для іх дом у Бабруйску і перадаў 7500 фларынаў, атрыманых пад заклад маёнтка Кісялевічы. У 1638 годзе нашчадкі Трызны аддалі езуітам Дваранавічы з уніяцкай царквой, пабудавалі касцёлы ў Гарбацэвічах і Шацілках, якія ў 1643 годзе падарыў ордэну шляхціц П. Суляціцкі. Гэта дало магчымасць езуітам адкрыць у гэтых паселішчах місіянерскія пункты. У час казацкай вайны 1648—1651 гадоў рэзідэнцыя заняпала. У 1681 годзе адноўлена дзейнасць школ. У час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў рэзідэнцыя неаднаразова спыняла дзейнасць. 3 1720 года пры рэзідэнцыі быў прытулак для збяднелай шляхты. Закрыта ў 1773 годзе ў сувязі са скасаваннем ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.