кампанія From Wikipedia, the free encyclopedia
ВА «Беларускі аўтамабільны завод» — адзін з найбуйнейшых сусветных вытворцаў кар’ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай галін прамысловасці.
ВА «БЕЛАЗ» ААТ «Беларускі аўтамабільны завод» | |
---|---|
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1948 |
Краіна | |
Размяшчэнне | г. Жодзіна, Мінская вобласць, Рэспубліка Беларусь |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Сяргей Алегавіч Нікіфаровіч (генеральны дырэктар) |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
Прадукцыя | кар’ерныя самазвалы, цягачы, пагрузчыкі |
Уласны капітал |
|
Абавязацельствы | 659 254 000 €[2], 659 300 000 €[2], 512 060 000 €[3] і 598 930 000 €[1] |
Абарот | |
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі | Магілёўскі аўтамабільны завод[6] і ААТ Кавліцмаш[7] |
Сайт | belaz.by |
У 1948 годзе (згодна з Законам аб пяцігадовым плане аднаўлення народнай гаспадаркі БССР на 1946—1950 гг.) у раёне чыгуначнай станцыі Жодзіна пачалося будаванне машынабудаўнічага завода па выпуску тарфянога абсталявання. У маі 1950 года была выпушчана першая прадукцыя завода: кантэйнеры для перавозкі торфу, варашылкі для яго сушкі і інш.
У лістападзе 1951 года завод тарфянога машынабудавання быў перайменаваны ў завод меліярацыйных і дарожных машын «Дормаш», які выпускаў снегаачышчальнікі, кустарэзы і іншую тэхніку.
17 красавіка 1958 года прадпрыемства атрымала імя «Беларускі аўтамабільны завод». А 7 лістапада з канвеера БелАЗа сышоў першы самазвал — 25-тонавы МАЗ-525, вытворчасць якога была перададзена на БелАЗ з Мінскага аўтазавода.
У 1960 годзе перад канструктарскім бюро БелАЗа паўстае заданне стварэння новага самазвала, максімальна прыстасаванага для працы ў кар’ерах. За год быў створаны прынцыпова новы аўтамабіль-самазвал грузападымальнасцю 27 тон, доследны ўзор якога быў выпушчаны ў верасні 1961 года.
У 1965 годзе прадпрыемства пачынае серыйны выпуск 27-тонавага самазвала БелАЗ-540.
З 1967 года выпускаецца 40-тонавы самазвал БелАЗ-548А.
У 1968 годзе створаны БелАЗ-549 — самазвал класа грузападымальнасці 75—80 т.
У 1977 годзе былі выпушчаны доследныя ўзоры самазвала БелАЗ-7519 — базавага самазвала класа грузападымальнасці 110—120 тон.
У 1983 г. БелАЗ прыступіў да серыйнай вытворчасці БелАЗ-75211 — самазвала класа грузападымальнасці 170—220 тон.
Пасля распаду СССР БелАЗ не спыніў выпуск ніводнай з мадэляў кар’ерных самазвалаў, якія ахапляюць дыяпазон грузападымальнасцяў ад 30 да 220 т. Наадварот, пачаўся выпуск іншага цяжкага транспартнага абсталявання, такога як пагрузчыкі, бульдозеры, цягачы, тэхніка для падземных прац, машыны для металургічных прадпрыемстваў і г.д.
У 1994 годзе мадэльны шэраг самазвалаў папоўніла машына новага пакалення — 55-тонавы самазвал БелАЗ-7555. Новыя самазвалы выпускаліся ў некалькіх мадыфікацыях, што адрозніваюцца рухавікамі, шынамі розных канструкцый і г.д.
У 1996 годзе прадпрыемства прыступіла да выпуску яшчэ адной перспектыўнай мадэлі — самазвал БелАЗ-75131 грузападымальнасцю 130 тон.
У верасні 2005 года на БелАЗе быў выпушчаны доследны ўзор кар’ернага самазвала БелАЗ-75600 грузападымальнасцю 320 тон.
За апошні час на БелАЗе былі распрацаваны і выраблены спробавыя партыі:
На базе асноўных вузлоў БелАЗ-75600 распрацаваны кар’ерны самазвал БелАЗ-75601 грузападымальнасцю 360 тон.
Сярод новых распрацовак Белаза — 160-тонавы самазвал БелАЗ-75170. Выраблены доследныя ўзоры 50-тонавага падземнага самазвала БелАЗ-75810 і 9-тонавай падземнай пагрузна-даставачнай машыны МаАЗ-4055, самазвала павышанай праходнасці МаАЗ-75054 грузападымальнасцю 25 тон, кар’ернага самазвала БелАЗ-75310 грузападымальнасцю 240 тон.
Усяго ж за ўсю гісторыю прадпрыемства Беларускім аўтазаводам распрацавана больш 600 мадыфікацый кар’ерных самазвалаў грузападымальнасцю ад 27 да 360 тон, выпушчана больш 130 тысяч адзінак кар’ерных самазвалаў, якія за ўсю гісторыю прадпрыемства былі адпраўлены ў больш за 70 краін свету.
У 2013 годзе быў выпушчаны самы вялікі ў свеце самазвал БелАЗ-75710 грузападымальнасцю 450 тон[8].
У 2022 годзе БелАЗ прэзентаваў гібрыдны кар’ерны самазвал грузападымальнасцю 130 тон з дызель-генератарам малой магутнасці і рухавіком ад 55-тоннага кар’ернага самазвала. Дадатковая магутнасць атрымліваецца ад акумулятарных батарэй, што дае магчымасць эканоміць выдаткі на паліва[9].
ААТ «БелАЗ» з’яўляецца кіравальнай кампаніяй холдынга «БелАЗ-Холдынг». Акрамя яе у склад холдынгу ўваходзяць наступныя прадпрыемствы:
Сярод тэхнікі, што вырабляецца на заводзе:
Тэхніка БелАЗ найбольш запатрабавана ў вугальнай прамысловасці — 46 % ад агульнага аб’ёму продажаў. На долю металургічнай і жалезаруднай прамысловасці прыпадае 12 %, прадпрыемстваў па здабычы дыяментаў і золата, няруднай і будаўнічай галіны — па 9 %, аўтсорсінгавых кампаній — 8 %, каляровай металургіі — 6 %, хімічнай прамысловасці — 4 %.
Па выніках 2019 года было прададзена 849 машын: 796 кар’ерных самазвалаў, 9 шахтных самазвалаў і 44 адзінкі спецтэхнікі. На экспарт было адпраўлена 790 самазвалаў. На расійскі рынак прыпадае каля 75 % продажаў (593 адзінкі тэхнікі). Другім па аб’ёмах рынкам стала Украіна (43 машыны), трэці — Казахстан (26 машын)[10].
«Новости БелАЗа» — масава-палітычная газета. Першы нумар выйшаў 15 красавіка 1959 года. Першапачатковая назва «Белорусский автозаводец». У 2005 годзе газета перайменавана ў «Новости БелАЗа». Выходзіць адзін раз на тыдзень на 10 паласах. Распаўсюджваецца толькі па падпісцы. Тыраж газеты ў першым паўгоддзі 2013 года — 5 475 экзэмпляраў.
У 2011 годзе газета стала лаўрэатам прэміі Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера», а ў 2012 годзе — пераможцам VIII Нацыянальнага конкурсу і ўладальнікам «Залатой Ліцеры».
Галоўны рэдактар выдання з 2 лютага 2010 па 29 чэрвеня 2012 года — Надзея Макарэвіч, з 30 чэрвеня 2012 года — Сяргей Конан.
21 чэрвеня 2021 года аўтамабільны завод унесены ў санкцыйны спіс ЕС як «крыніца значных даходаў для рэжыму Лукашэнкі» і адказны за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці[11][12]. У сваім рашэнні Еўрапейскі савет пазначыў, што ААТ дала свае памяшканні і абсталяванне для правядзення палітычнай акцыі ў падтрымку рэжыму, а супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў забастоўках і мірных акцыях пратэсту, палохала і пагражала ім звальненнямі, напрыклад, група людзей была зачыненая ў памяшканні, каб не дапусціць яе далучэння да іншых удзельнікаў акцыі, у той час як кіраўніцтва кампаніі прадставіла СМІ забастоўку як працоўны сход[11]. Таксама завод санкцыйныя спісы ўключылі Канада[13][14], Швейцарыя[15][16]. 6 ліпеня 2021 года да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[17].
24 сакавіка 2023 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры датычна Беларускага аўтамабільнага завода і яго дырэктара Сяргея Нікіфаровіча[18][19]. 12 мая 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць «БелАЗа», «БелАЗ-сервіса», Старадарожскага механічнага завода, «Кузлітмаша», Магілёўскага вагонабудаўнічага завода[20].
18 кастрычніка 2023 года Еўрапейскі суд у Люксембургу пастанавіў пакінуць у сіле санкцыі ЕС супраць БелАЗа[21].
Праз санкцыі сваё супрацоўніцтва з ААТ «БелАЗ» спынілі «Rolls-Royce plc », «Becker Group» і яго дыстрыбутар «Geramatic OY», «Данфас», «Liebherr », «Yokohama Rubber Company »[22][23].
Паводле сумеснага журналісцкага расследавання OCCRP, Беларускага расследавальніцкага цэнтра і Siena, пасля ўвядзення еўрапейскіх санкцый супраць БелАЗа экспарт яго прадукцыі ў Чылі праводзіўся праз беларускую лагістычную фірму, якая кантралюецца грамадзянінам Літвы[24].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.