Анджэй Фрыч-Маджэўскі (польск.: Andrzej Frycz Modrzewski, лац.: Andreas Fricius Modrevius; 20 верасня 1503, в. Вольбуж Лодзінскага ваяводства, Польшча — восень 1572) — польскі публіцыст, асветнік-гуманіст, грамадска-палітычны дзеяч.

Хуткія факты Анджэй Фрыч-Маджэўскі, Род дзейнасці ...
Закрыць

Біяграфія

У 1517—1522 гадах вучыўся ў Ягелонскім універсітэце (Кракаў).

Доўгі час жыў у Германіі, дзе сустракаўся з М. Лютэрам і Ф. Меланхтанам.

З 1547 года — сакратар караля Жыгімонта II Аўгуста, з 1553 года — войт у Вольбужы.

Творчасць

Асноўная праца — грамадска-палітычны трактат на лацінскай мове «Аб удасканаленні Рэчы Паспалітай» (Кракаў, 1551; Базель, 1554), у якім абгрунтавана праграма антыфеадальнага, дэмакратычнага развіцця краіны. Фрыч-Маджэўскі выступаў супраць падпарадкавання дзяржавы інтарэсам прывілеяваных саслоўяў, у абарону чалавечай годнасці асобы, за цярпімасць і свабоду мыслення, развіццё навукі і секулярызацыю асветы, стварэнне нацыянальнай царквы і інш. На польскую мову ўпершыню перакладзены Ц. Базылікам і выдадзены Я. Карцанам у 1577 годзе ў Лоскай друкарні з прадмовай А. Волана.

У канцы жыцця Фрыч-Маджэшскі пісаў творы, прысвечаныя тэалагічнай тэматыцы, хрысціянскай этыцы і рэформе царквы. Яго погляды зрабілі ўплыў на развіццё польскай і еўрапейская грамадска-палітычнай і філасофскай думкі.

Зноскі

    Літаратура

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.