From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Іванавіч Ваейкаў (8 (20) мая 1842, г. Масква — 27 студзеня (9 лютага) 1916, г. Петраград[2]) — рускі метэаролаг, кліматолаг і географ, стваральнік сельскагаспадарчай метэаралогіі, актыўны прапагандыст вегетарыянства[3], пляменнік Аляксандра Фёдаравіча Ваейкава[4]. Займаўся фізічнай геаграфіяй, гідралогіяй, агракліматалогіяй і меліярацыяй[4].
Аляксандр Іванавіч Ваейкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 (20) мая 1842 ці 1842 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня (9 лютага) 1916 ці 1916 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | метэаролаг, географ, кліматолаг |
Навуковая сфера | метэаралогія, кліматалогія, геаграфія |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар навук |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У маладыя гады (1856—1858) шмат падарожнічаў па Заходняй Еўропе і Азіяцкай Турцыі (Сірыі і Палестыне).
У 1860 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, але ў наступным годзе з'ехаў за мяжу, дзе слухаў курсы ў Берлінскім, Гайдэльбергскім і Гётынгенскім універсітэтах; апошнім удастоены ступені доктара філасофіі (1865)[4].
З 19 студзеня 1866 быў членам Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства; па даручэнні таварыства ездзіў у 1869—1870 гадах за мяжу для азнаямлення з метэаралагічнымі станцыямі ў Вене, Мілане, Парыжы, Бруселі і Лондане. У 1868 і 1870 гадах даследаваў ўсходні Каўказ (Дагестан, Баку і Ленкарань). Ваейкаў прымаў таксама актыўны ўдзел у работах метэаралагічнай камісіі Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства ў якасці яе сакратара, апрацоўваючы назіранні дажджавой і навальнічнай сеткі гэтай камісіі за 1871.
У 1872 годзе ён аб'ездзіў Галіцыю, Букавіну, Румынію, Венгрыю і Трансільванію, дзе, між іншым, займаўся даследаваннем чарназёму.
У лютым 1873 Ваейкаў ужо быў у Нью-Ёрку і да кастрычніка гэтага года здзейсніў вялікую паездку па Злучаных Штатах і Канадзе (С.-Луі, Нью-Арлеан, праз Тэхас, Каларада, Мінесоту і па азёрных абласцях да Квебека). Вярнуўшыся ў Вашынгтон, Ваейкаў да вясны наступнага года па прапанове сакратара Смітсаніянскага інстытута дапоўніў прадпрынятае інстытутам шырокае выданне пад загал. «Winds of the Globe» і напісаў тэкст.
У наступным годзе Воейков здзейсніў падарожжа па Юкатану, Мексіцы і Паўднёвай Амерыцы, дзе наведаў Ліму, воз. Тытыкака, Чылі, Рыа-дэ-Жанейра. Вярнуўшыся ў Нью-Ёрк, Ваейкаў скончыў там сваю працу для кнігі «Winds of the Globe» (1875) і затым, па вяртанні на кароткі час у Расію, распачаў новае падарожжа па Індастану, востраву Яве і Японіі. Наступныя гады Ваейкаў прысвяціў распрацоўцы матэрыялаў сваіх падарожжаў і метэаралагічнай працы.
З 1880 года ганаровы доктар фізічнай геаграфіі[4].
У 1882 Ваейкаў паступіў прыват-дацэнтам ў Санкт-Пецярбургскі універсітэт па кафедры фізічнай геаграфіі, у 1885 годзе прызначаны экстраардынарным, ў 1887 годзе ардынарным прафесарам па той жа кафедры. Ваейкаў быў (з 1883 года) старшынёй метэаралагічнай камісіі Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства і быў абраны ганаровым членам шматлікіх рускіх і замежных навуковых таварыстваў.
У 1891 годзе даследаваўў Беларускае Палессе, выдаў працы «Пинское Полесье и результаты его осушения» (1893), «Климат Полесья» (1897)[4].
Упершыню ў сусветнай метэаралогіі паставіў задачу высветліць сутнасць метэаралагічных зхяў і кліматычных працэсаў («Климаты земного шара, в особенности России», 1884)[4]. Цыкл прац прысвечаны пытанням геаграфіі і эканомікі насельніцтва і актыўнага ўплыву чалавека на прыроду[4].
У 1910 годзе стаў членам-карэспандэнтам Пецярбургскай АН[4].
У 1910-я гады пражываў па адрасе: Санкт-Пецярбург, Звярынская вуліца , дом № 4.[5]
На працягу многіх гадоў да рэвалюцыі Ваейкаў узначальваў Пецярбургскае вегетарыянскае таварыства і прадстаўляў Расію на міжнародных з'ездах вегетарыянцаў[3].
На зам. мовах.:
Акрамя таго, шмат работ Ваейкава, поўны спіс якіх даходзіць да 200, змешчана ў перыядычных выданнях:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.