Remove ads

Ахнантэс[1] (Achnanthes) — род дыятомавых водарасцей сямейства ахнантавых, які ўключае больш як 100 прэснаводных, саланаватаводных і марскіх відаў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Ахнантэс

Ахнантэс ланцэтны (Achnanthes lanceolata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Achnanthes


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  3429
EOL  11717
FW  83624
Закрыць

Апісанне

Клеткі адзінкавыя, або ў стужка- і кусцікападобных калоніях, дробныя аднаклеткавыя дыятомы даўжынёй менш 40 мкм. Асобныя клеткі маюць абалонку з двух створак, характэрных для дыятомаў. Створкі пераважна ланцэтныя, эліптычныя або лінейныя, з папярочнымі пункцірнымі або гладкімі штрыхамі. Ніжняя створка мае ніткападобнае або S-падобнае шво. Ракавіна выгнутая ў выглядзе збоку, на канцах часта сагнутая назад у процілеглым кірунку. У выглядзе абалонкі звычайна эліптычная. Клетка мацуецца да субстрату.

Размнажэнне бясполае, адбываецца праз тыповы падзел дыятомаў на два. Палавое размнажэнне адбываецца праз анігамію, у выніку чаго ў кожнай клетцы ўтвараюцца дзве гаметы. Затым адбываецца павелічэнне клетак падчас утварэнне ауксаспор.

Remove ads

Экалогія

Прадстаўнікі роду ў асноўным пасяляюцца на іншых раслінах (эпіфітызм) і сустракаецца ў прэсных, саланаватых і марскіх водах.

Віды

  • Achnanthes clevei Ахнантэс Клеве
  • Achnanthes conspicua Ахнантэс прыкметны
  • Achnanthes exigna Ахнантэс невялікі
  • Achnanthes lanceolata Ахнантэс ланцэтны
  • Achnanthes pliocenica Ахнантэс пліяцэнавы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads