Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыятомавыя водарасці, крамяністыя водарасці (Bacillariophyceae) — аддзел водарасцей.
Дыятомавыя водарасці | ||||||
Дыятомавыя водарасці пад мікраскопам | ||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||
Bacillariophyceae Haeckel, 1878 | ||||||
Парадкі | ||||||
| ||||||
|
Аднаклетачныя, мікраскапічныя (ад 4 да 2000 мкм) адзіночныя або каланіяльныя рухомыя арганізмы. Іх характэрная асаблівасць — цвёрдая з дзвюх палавінак (створак) крэменязёмная абалонка. Хларапласты маюць хларафілы а і с і фукаксанцін, які надае водарасцям буры колер. Назапашваюць алей, валюцін і хрызаламінарын. Размнажаюцца дзяленнем і палавым шляхам (ізагамія бязжгуцікавых гамет, кан’югацыя, аўтагамія або аагамія).
Налічваюць каля 300 родаў, больш за 19 тыс. сучасных і выкапнёвых відаў. Пашыраны ва ўсіх тыпах вадаёмаў і ў глебе па ўсім зямным шары. Вядомыя з юрскага перыяду.
Па форме панцыра (асноўная сістэмная прыкмета) падзяляюцца на 2 класы: цэнтрычныя і пенатныя. На Беларусі адзначана каля 930 відаў, разнавіднасцей і форм з 47 родаў: актынела (Actinella), амфара (Amphora), анамеонеіс (Anomoeoneis), атэя (Attheya), ахнантэс (Achnanthes), бацылярыя (Bacillaria), гамфанема (Gomphonema), дыятома (Diatoma), калонеіс (Caloneis), таласіязіра (Thalassiosira), мелазіра (Melosira), навікула (Navicula), ніцшыя (Nitzschia), пінулярыя (Pinnularia), фрагілярыя (Fragilaria), цымбела (Cymbella) і інш.
Дыятомавыя водарасці — найважнейшыя прадуцэнты арганічнага рэчыва (каля 25 % сусветнай першаснай прадукцыі, што ствараюць расліны), актыўныя ўдзельнікі самаачышчэння вод, індыкатары забруджання вадаёмаў. Вялікая колькасць іх створак складае горную пароду дыятаміт.
У палеанталогіі выкарыстоўваюць дыятомавы аналіз, заснаваны на вызначэнні таксанамічнай прыналежнасці выкапнёвых водарасцей.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.