From Wikipedia, the free encyclopedia
Астафій Іванавіч Гарнастай (1530 — пасля 1582) — землеўласнік.
Астафій Іванавіч Гарнастай | |
---|---|
| |
Нараджэнне | 1530[1] |
Смерць | не раней за 1582 ці 1577 |
Месца пахавання | |
Род | Гарнастаі |
Бацька | Іван Гарнастай[3] |
Маці | Ганна з Саламярэцкіх[d][3] |
Жонка | Алена з Чартарыйскіх[d][1][2] |
Дзеці | Соф’я з Гарнастаяў[d][1] |
Бітвы |
Паходзіў са шляхецкага роду Гарнастаяў герба «Гіпацэнтаўр». Сын Івана і Ганны з Саламярэцкіх. Дата нараджэння невядомая. Каля 1550 г. страціў маці. Пасля смерці бацькі ў 1558 г. знаходзіўся пад апекай брата Гаўрыла. У 1565 годзе ён стаў афіцыйна паўналетнім. У 1566 г. ці крыху пазней ён прадаў вялікі дом у Вільні роду Радзівілаў.
Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне і ставіў почту ў 1567 г.: 33 коней і 16 драбаў[4][5].
Прыхільнасць да праваслаўя ён сведчыў праз дараванне рэлігійных рэчаў. У спісе рухомых рэчаў Кіева-Пячэрскага манастыра за 1593 г. было адзначана пра Евангелле, атрыманае ад Астафея Гарнастая. Яно было аздоблена чорным аксамітам. На пярэдняй дошцы былі выявы 4 Евангелістаў і Серафімаў. Вокладка была апраўлена серабром[6]. Адзінае не было адзначана якім чынам кніга патрапіла ў манастыр — праз тастамент ці даравальны запіс. З апісання зразумела, што раней яна належала бацьку, атрымаў Евангелле Астафей разам з царквой Івана Багаслова[5].
У пачатку 1570-х гг. (прынамсі да 1575 г.) перайшоў у кальвінізм. У 1577 г. выкупіў дом у Радзівілаў будынак у Вільні, які перадаў мясцовай кальвінісцкай грамадзе для збораў. Актыўна падтрымліваў кальвіністаў на Русі і Літве, дапамагаючы прапаведнікам ва ўласных уладаннях.
Пасля смерці Астафея пачаліся судовыя спрэчкі Гаўрылы Гарнастая з-за маёмасці з яго сям’ёй і апекунамі. Паводле тастамента імі былі прызначаны надворны падскарбі Фёдар Скумін Тышкевіч і Багдан Сапега. Жонка Астафея паведаміла Гаўрылу аб смерці брата, сказала пра дату пахавання. Ён збіраўся прыехаць у прызначаны дзень і хацеў яшчэ высветліць пра пазыкі. А яна пахавала цела не дачакаўшыся яго прыезду і прыўласціла маёнткі мужа. Працэс адбываўся ў перыяд 1582—1587 гг. Два бакі спрабавалі дамовіцца аб пагадненні. У 1586 г. дачка Зафея была ўжо замужам і выступала разам з мужам. У пагадненні адзначалася, што яны павінны прыехаць у Гародню ў 1586 г. для канчатковага вырашэння справы спадчыны па Астафею. Гаўрыла павінен прадставіць дзельчыя дакументы[7]. У 1590 г. адбыўся новы падзел паміж імі. Зафея атрымала Поразава, сяло Гушчын у Браслаўскім ваяводстве, а Геранім — Мінковічы, і іншыя сёлы ў Кіеўскім павеце[5][8].
У 1598 годзе яго жонка Галена ахвяравала Перасопніцкаму манастыру вёску Перасопніцу. У гэтым жа манастыры былі пахаваны Астафій Гарнастай, а потым і яго жонка.
Астафей быў жанаты з Галенай Чартарыйскай, дачкой князя Івана Чартарыйскага і Ганны Кузьмінічны Заслаўскай. Маці выдала пасаг на суму 2 000 коп літоўскіх грошаў, за што было запісана вена ў падвоеным памеры на 1/3 маёмасці[9]. Разам з цешчай падаў скаргу на Васіля Загароўскага аб невыкананні шлюбнай дамовы. Ён абяцаў ажаніцца з яе другой дачкой Кацярынай (1570). Пазней шлюб адбыўся[5][10].
У сям’і Астафея і Галены была толькі дачка Зафея, якая выйшла замуж за дынабаргскага старосту Адама Талвоша[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.