Аслі́ннік чырвонасцябловы[3] (Oenothera rubricaulis) — від кветкавых раслін з роду Асліннік (Oenothera) сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Асліннік чырвонасцябловы |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падсямейства: | Onagroideae |
Від: | Асліннік чырвонасцябловы |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Oenothera rubricaulis Kleb., 1914
|
Сінонімы |
---|
- Oenothera biennis ssp. rubricaulis (Kleb.) Stomps
- Oenothera muricata L.
- Onagra muricata (L.) Moench
|
|
Закрыць
Двухгадовая травяністая расліна вышынёй да 2 м, знешне вельмі падобная на Асліннік двухгадовы (Oenothera biennis). Сцябло разгалінаванае, апушанае, з чырвонымі плямамі. Лісце простае, ланцэтнае, суцэльнае. Асноўны колер кветак — жоўты. Суквецці прамыя, з чырванаватымі восямі. Калякветнікі ланцэтныя, слабазубчастыя. Чашачка зялёнага колеру, з адагнутымі ўніз лісцікамі. Пялёсткі кветак драбнейшыя, чым у аслінніка двухгадовага. Плод — сухая каробачка.
Асліннік чырвонасцябловы распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі[4]. Расліны святлолюбівыя. Растуць у сухіх хваёвых лясах, на схілах і камяністых месцах, пустках, горных лугах, уздоўж дарог. На тэрыторыі Беларусі знойдзены ў 1970-я гады[3] і з’яўляецца заносным і інвазійным відам[5].
Выкарыстоўваецца ў якасці дэкараратыўнай расліны[4].
- Oenothera biennis ssp. rubricaulis (Kleb.) Stomps[4]
- Oenothera muricata L.[4]
- Onagra muricata (L.) Moench[4]
Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя». Энотера красностебельная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)