From Wikipedia, the free encyclopedia
Асамцы (асам. অসমীয়া জাতি) — індаарыйскі народ, у шырокім сэнсе — насельніцтва паўночнага ўсходу Індыі і суседніх краін, якое размаўляе на асамскай мове, або ўсе жыхары індыйскага штата Асам ці толькі тыя, што не ўваходзяць у племянныя супольнасці[1][2]. Агульная колькасць (2019 г.) - 17 534 000 чал.[3]
Асамцы (অসমীয়া জাতি) | |
Агульная колькасць | 17534000 (2019) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Індыя, Бутан |
Мова | асамская мова |
Рэлігія | індуізм, хрысціянства, іслам |
Блізкія этнічныя групы | бенгальцы, біхарцы, орыя, чакма, рахінджа |
Тэрыторыя Асама была населена чалавекам сучаснага тыпу ўжо ў верхнім палеаліце. У Рамаяне ўзгадваецца буйная мясцовая дзяржава Прагдж'ётыша, заснаваная па меркаванню сучасных вучоных продкамі сіна-тыбецкіх народаў кічары, нага, хасі. У IV ст. склалася дзяржава Камарупа, якая на першых парах знаходзілася ў залежнасці ад імперыі Маур'яў і ў пазнейшы час запазычвала многія элементы індыйскай культуры. Вышэйшыя колы інтэлектуалаў складалі брахманы, згодна паданню запрошаныя з Інда-Гангскай раўніны. У сярэднявеччы на аснове пракрыту вылучылася мясцовая літаратурная мова, якую лічаць продкам сучаснай асамскай мовы.
Пасля распаду Камарупы на тэрыторыі паўночнага ўсходу Індыі склаўся шэраг дробных дзяржаў. Адной з іх была дзяржава Ахом, ад наймення якой паходзіць назва Асама. Яна была створаная мігрантамі тайскага паходжання ў XIII ст. Іх нашчадкі сфарміравалі этнічную супольнасць тай-ахом. З XVII ст. у судовым, а потым дзяржаўным справаводстве ў ёй ужывалася асамская мова. Паспяховае супраціўленне Вялікім Маголам і пашырэнне тэрыторыі зрабілі Ахом важным рэгіянальным палітычным і культурным цэнтрам. У 1821 г. яна была заваявана бірманцамі. У 1826 г. далучана да Брытанскай Індыі.
Каланіяльнае кіраўніцтва спярша карысталася бенгальскай мовай, аднак пратэсты вымусілі ў 1838 г. перавесці справаводства і школьную адукацыю на асамскую. Супрацоўніцтва з брытанскай адміністрацыяй вымушала выкарыстоўваць асамскую мову нават прадстаўнікоў дробных плямён. Заснаванне і паспяховае развіццё чайных плантацый прывялі да масавай міграцыі індаарыйскага насельніцтва з суседніх рэгіёнаў Індыі.
У 1947 г. Асам увайшоў у склад Індыі. Тут узнік палітычны рух, накіраваны супраць мігрантаў. У 1979 — 1885 гг. ён перарос у працяглы канфлікт з індыйскай дзяржавай. У ім удзельнічалі прадстаўнікі розных этнічных груп, але ў выніку ён садзейніччаў фарміраванню асобнай асамскай тоеснасці. У наш час яе вызначэнне пакуль не мае агульна прынятага характару. Спрэчкі, хто можа называцца асамцам, працягваюцца. Аднак тэрміны «асамцы» і «асамскі» актыўна ўжываюцца ў дачыненні да вялікай этна-культурнай групы, што размаўляе на асамскай мове. Пры гэтым яна супрацьпастаўляецца іншым групам з падобнай мовай ці рэлігіяй, напрыклад бенгальцам[4], што вызначаюцца ў Асаме як іншаземцы.
Асамская мова блізкая да бенгальскай і орыя. Узнікла ў сярэднявеччы на аснове пракрыту[5], выкарыстоўвалася ў літаратуры і дзяржаўным справаводстве. Мае арыгінальную пісьмовасць, якая развілася са старажытнай пісьмовасці эпохі Камарупы. Першае друкаванае выданне на асамскай мове з'явілася ў Калькуце ў 1811 г.[6] дзякуючы намаганням брытанскіх місіянераў.
Большасць вернікаў — індуісты-вайшнавы. Значная колькасць вернікаў таксама спавядае іслам і хрысціянства[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.