From Wikipedia, the free encyclopedia
Артыстона (стар.-перс.: Artastūnā, па-эламску: Ir-taš-du-na, Ir-da-iš-du-na, стар.-грэч.: Ἀρτυστώνη; каля 535 да н.э. — пасля 506 да н.э.) — прадстаўніца дынастыі Ахеменідаў, дачка Кіра II і, верагодна, Касанданы; жонка караля Дарыя І.
Артыстона | |
---|---|
Нараджэнне | VI стагоддзе да н.э. |
Смерць | V стагоддзе да н.э. |
Род | Ахеменіды |
Бацька | Кір II Вялікі |
Маці | Касандана[d] |
Муж | Дарый I |
Дзеці | Арсам, Гобрый, Арсам, сын Дарыя I[d] і Артазостра |
Нацыянальнасць | персіянка |
Веравызнанне | зараастрызм |
Разам са сваёй сястрой Атосай і пляменніцай Парміс стала жонкай Дарыя I як задатак прызнання апошняга каралём Персіі. Паколькі была яшчэ цнатлівай, можна меркаваць, што нарадзілася каля 535 да н.э. Паводле Герадота, была ўлюбёнай жонкай. Узгадваецца таксама ў персепальскіх таблічках, адкуль вядома, што была дастаткова незалежнай ад свайго мужа: уласнаручна выдавала загады па забеспячэнні сваіх падначаленых у сваіх уласных мястэчках Міранду, Кукнака, Матанан.
Нарадзіла Дарыю прынамсі двух сыноў Арсама і Гобрыя і дачку Артазостру.
Была жыва яшчэ ў 506 да н.э., калі атрымала ад Фарнака сто авечак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.