Антыёх XIII Дыяніс Філапатар Калінік вядомы таксама як Азіяцкі — цар Сірыі ў 88— 87 да н.э. і 68-67 да н.э. з роду Селеўкідаў. Антыёх выхоўваўся ў Азіі і з-за гэтага атрымаў сваю мянушку.

Хуткія факты Цар дзяржавы Селеўкідаў, Сумесна з ...
Закрыць

Біяграфія

Ён быў сынам цара Антыёха X Еўсеба і Клеапатры Селены I  (англ.), якая выступала ў якасці рэгента пры хлопчыку пасля смерці яго бацькі. Мала таго, што яна не ў стане была атрымаць прызнанне сваіх прэтэнзій на трон Егіпта, але яна таксама страціла кантроль над большай часткай Сірыі

Праз некаторы час Тыгран заваяваў Сірыю і Клеапатра адправілася ў Рым прасіць дапамогі. Яны былі там у 75-73 гадах да н.э, і маці спрабавала дамагчыся для сваіх сыноў прастола Егіпта. Пасля звяржэння Тыграна рымлянамі Антыёх быў адноўлены на пасадзе цара па прапанове Лукула і кіраваў невялікім царствам з Антыёхіі.

Пасля ўварвання ў Сірыю арабскіх плямёнаў Антыёх быў забіты ў Эмесе, што вымусіла Пампея зрабіць Сірыю рымскай правінцыяй.

Литература

  • Peter Green, Alexander to Actium: The Historical Evolution of the Hellenistic Age (1990), pp. 552, 553, 658, 659
  • Edwyn R. Bevan, The House of Seleucus (1902), p. 263

Зноскі

    Спасылкі

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.