Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пампей — Гней Пампей «Магн» («Вялікі»); сын Гнея Пампея Страбона (лац.: Gnaeus Pompeius Magnus; 106 — 48 да н.э.) — рымскі ваенны і палітычны дзеяч перыяду грамадзянскіх войнаў, у выніку якіх была знішчана рэспубліка і ўстаноўлены прынцыпат.
Гней Пампей Вялікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Cn. Pompeius Cn.f.Sex.n. Clu. Magnus | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Сумесна з | Марк Ліцыній Крас | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
не раней за 29 верасня 106 да н.э. і не пазней за 30 верасня 106 да н.э. |
||||||
Смерць |
28 верасня 48 да н.э.[3] (57 гадоў) |
||||||
Бацька | Gnaeus Pompeius Strabo[d][4] | ||||||
Маці | Lucilia[d][4] | ||||||
Жонка | Antistia[d][5][6], Aemilia Scaura[d][5][6], Mucia Tertia[d][5][6], Юлія Цэзарыс[d][7][5][…] і Cornelia Metella[d][5][6] | ||||||
Дзеці | Gnaeus Pompeius Magnus[d][8][9][…], Sextus Pompey[d][8][10], Pompeia Magna[d] і Pompeius/Pompeia[d] | ||||||
Веравызнанне | старажытнарымская рэлігія | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Род войскаў | Армія Старажытнага Рыма[d] | ||||||
Званне | легат | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быў асобай палітычна няўстойлівай і беспрынцыповай. Будучы буйным землеўладальнікам і рабаўладальнікам, Гней Пампей вылучыўся ў барацьбе ў 80-я гады да н.э., калі далучыўся да Сулы і абараняў устаноўлены ім рэжым, пазней удзельнічаў у падаўленні паўстання Спартака. У 67 годзе да н.э. атрымаў надзвычайныя паўнамоцтвы на тры гады для барацьбы з піратамі ў Міжземным моры. Камандаваў рымскім войскам у Трэцяй пантыйскай вайне з Мітрыдата VI Еўпатарам і канчаткова перамог апошняга (65 да н.э.). Адмова сената зацвердзіць мерапрыемствы Пампея на Усходзе і надзяліць яго салдат зямлёй прывяла яго ў 60 да н.э. да саюзу з Красам і Цэзарам, якія стварылі ў Рыме першы трыумвірат. Пасля яго распаду ў 53 да н.э. быў абраны (у 52 да н.э.) аднаасобным консулам, стаў рашучым палітычным праціўнікам Цэзара. У 50 да н.э. у час грамадзянскай вайны Пампею было даручана камандаванне войскам для барацьбы супраць Цэзара, ад якога ён пацярпеў паражэнне пад Фарсалам (48 да н.э.). Пасля паражэння ў тым жа годзе ён уцёк у Егіпет, дзе і быў забіты.[11]
Воіны Пампея называлі яго Магнам («Вялікім»). Паводле сцвярджэнняў некаторых крыніц, пасля смерці Пампея ўсе яго статуі былі знішчаныя, аднак вядома, што Цэзар быў забіты каля статуі Пампея, а імператар Адрыян вярнуў тыя статуі, якія былі схаваныя ў храмах.
Верагодная выява — мармуровая галава са збораў Тышкевіча, якая трапіла ў Новую Карлсбергскую гліптатэку ў Капенгагене (1887), і паказвае Пампея каля 50 да н.э., на вяршыні магутнасці. Партрэты з Венецыі і Фларэнцыі паказваюць маладзейшага Пампея[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.