Remove ads
савецкі фізік From Wikipedia, the free encyclopedia
Анто́н Нічы́паравіч Се́ўчанка (22 лютага 1903, вёска Дзяніскавічы, цяпер Жлобінскі раён — 26 верасня 1978) — беларускі фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1953), прафесар (1953), акадэмік Акадэміі навук БССР (1953). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967). Герой Сацыялістычнай Працы (1971). Адзін з заснавальнікаў беларускай школы фізікі.
Антон Нічыпаравіч Сеўчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 лютага 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 верасня 1978 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1953) і акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР (1953) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Вядомыя вучні | Георгій Паўлавіч Гурыновіч, Канстанцін Мікалаевіч Салаўёў, Леанід Вікенцьевіч Валадзько і Генадзь Мікалаевіч Сінякоў |
Вядомы як | адзін з заснавальнікаў беларускай школы фізікі |
Партыя | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў вёсцы Дзяніскавічы (цяпер у Жлобінскім раёне, Гомельская вобласць, Беларусь) у сялянскай сям’і. У 1926 годзе ён скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум, некаторы час працаваў настаўнікам, а затым паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які скончыў у 1931 годзе. Навуковая дзейнасць Сеўчанкі пачалася ў наступным годзе пад кіраўніцтвам С. І. Вавілава ў ФІАН, а затым працягнулася ў Дзяржаўным аптычным інстытуце, дзе ён працаваў да 1952 года.
У 1953 годзе Сеўчанка быў абраны акадэмікам Акадэміі навук БССР і пераехаў у Мінск, дзе працаваў спачатку ў Фізіка-тэхнічным інстытуце АН БССР, а з 1955 па 1957 год — дырэктарам у новаўтвораным Інстытуце фізікі і матэматыкі АН БССР. У 1957—1972 гадах Сеўчанка займаў пасаду рэктара БДУ, а з 1973 года — дырэктара Інстытута прыкладных фізічных праблем пры БДУ. У 1957—1973 гадах ён быў членам Прэзідыума АН БССР.
У 1958—1962 гадах А. Н. Сеўчанка абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, у 1955—1959 і 1963—1975 гадах — дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Ён прымаў удзел у якасці дэлегата ад БССР у рабоце арганізацый ААН і, у прыватнасці, у працы Агенцтва па мірнаму выкарыстанню атамнай энергіі.
Пахаваны на Усходніх могілках Мінска разам з жонкай Матронай Рыгораўнай (1904—1978).
Даследаванні па спектраскапіі уранілавых злучэнняў, люмінесцэнцыі рэдказямельных элементаў, спектраскапіі і фотахіміі парфірынаў і біялагічна актыўных злучэнняў. Выявіў палярызацыю флуарэсцэнцыі ўранілавых злучэнняў, расшыфраваў складаную структуру іх спектраў, устанавіў заканамернасць згасання люмінесцэнцыі раствораў рэдкіх зямель, вывучыў міграцыю энергіі ў комплексах, анізатрапіі вымушанага выпраменьвання раствораў арганічных злучэнняў.
Аўтар больш за 230 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій.
Пры навуковай кансультацыі Сеўчанкі 10 чалавек сталі дактарамі фізіка-матэматычных навук (з іх чацвёра абраныя акадэмікамі і двое членамі-карэспандэнтамі НАН Беларусі), звыш 40 яго вучняў абаранілі кандыдацкія дысертацыі. Імя Сеўчанкі прысвоена НДІ прыкладных фізічных праблем БДУ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.