From Wikipedia, the free encyclopedia
Антон Пятровіч Бялевіч (27 мая 1914, в. Дуброўка, Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 11 красавіка 1978, Мінск) — беларускі паэт. Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны[3].
Антон Пятровіч Бялевіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 14 (27) мая 1914[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 красавіка 1978[1][2] (63 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, перакладчык, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Магілёўскім палітасветным інстытуце (1933—1935). Працаваў загадчыкам аддзела пухавіцкай раённай газеты «За калгасы», нарысістам у газеце «Чырвоная змена», у 1939—1945 гг. — у газеце «Звязда». Падчас Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічаў у беларускім перыядычным друку, удзельнічаў у савецкім партызанскім руху на Віцебшчыне. У 1945—1947 гг. — загадчык аддзела паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва», у 1947—1950 гг. — нарысіст газеты «Савецкі селянін».
Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1943 года.
Памёр 11 красавіка 1978 года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска[4].
Друкаваўся з 1937 года[3]. Першы верш апублікаваны ў 1938 (газета «Літаратура і мастацтва»). У 1945[3] у Маскве выйшаў першы зборнік паэзіі «Человек из дубравы» ў перакладзе на рускую мову, у Мінску — вершаваная казка «Мароз-партызан». Аўтар кніжак паэзіі «На бацькоўскіх сцежках» (1946), «Свята» (1947), «Чалавек-сонца» (1947), «Паэмы» (1948), «Светач» (1950), «Дарогай шчасця» (1952), «Жывая рака» (1955), «Хлеб і нахлебнікі» (1957), «За салаўінымі гаямі» (1959), «Вясёлка над полем» (1961), «Залатыя ключы» (1963), «Высокі поўдзень» (1964), «Рэха навальніц» (1965), «Партрэт бацькаўшчыны» (1967), «Вінтоўка і плуг» (1968), «Любоў мая» (1971), «Гарынь» (1972), «А ў бары, бары» (1974), «З Дуброўкі краіна відна» (1974), «Сонцам заручоныя» (1975), «Сонечны гадзіннік» (1978), «Сосны ў жыце» (1980), «Мой шчодры бор» (1985). Выдаў зборнік вершаваных фельетонаў «Маштабны Міканор» (1963). Напісаў для дзяцей кніжкі паэзіі «Ідзі, мой сын» (1953), «Тарасікава дарожка» (1962), «Дабрадзейны асілак» (1973), «Партызанскі рыбачок», (1976), аповесць «Малюнкі маленства» (1977).
У творчасці А. Бялевіча ўваскрасенне подзвігу народа ў Вялікую Айчынную вайну, жыццё калгаснай вёскі. Яго паэзіі ўласцівыя традыцыйна-фальклорная вобразнасць, народна-песенны лад, выразнасць мастацка-выяўленчых сродкаў, даступнасць лексікі, адкрытасць выказвання[5].
Аўтар дакументальнай аповесці «Мінай Шмыроў» (1970), кніг нарысаў «Майстры сацыялістычнага земляробства» (1939), «Сонечным шляхам» (1950), «Добрыя людзі» (1957), «Людзі робяць вясну» (1959), «З добрай доляй заручоныя» (1960), «Хатынь: боль і гнеў» (1971), «Споведзь сэрца» (1978), кнігі літаратурных партрэтаў «Чарадзеі» (1970).
Пераклаў на беларускую мову паэму А. Твардоўскага «За даллю — даль» (1962), паасобныя творы А. Пракоф'ева , М. Бажана, А. Малышкі , І. Няходы , М. Лермантава, А. Міцкевіча і інш[3].
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі. Імем паэта названа вуліца ў горадзе Узда[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.